На заканчэнне кананізацыйнай Імшы 16 кастрычніка Папа Францішак у кароткім разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» нагадаў пра Сусветны дзень барацьбы з беднасцю і заклікаў аб’яднаць намаганні ў барацьбе з гэтай праблемай.
16 кастрычніка падчас урачыстай Імшы на галоўнай ватыканскай плошчы Папа Францішак кананізаваў семярых благаслаўлёных. У Эўхарыстыі ўдзельнічала вялікая колькасць вернікаў, касцёльныя іерархі, прадстаўнікі грамадскага і палітычнага жыцця, у тым ліку Прэзідэнт Аргенціны Маўрысіо Макры.
У кастрычніку 2018 года ў Ватыкане пройдзе XV Генеральная асамблея Сінода Біскупаў «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». Пра важнасць абранай тэмы ў каментарыі Catholic.by распавёў старшыня беларускага епіскапата арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
«Бог абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго».
14 кастрычніка ў другой палове дня Папа Францішак у межах «Пятніц міласэрнасці» наведаў «SOS-дзіцячую вёску», размешчаную ў рымскім мікрараёне Бачэа. Місія гэтай сеткі ўстаноў заключаецца ў аказанні дапамогі ўсім дзецям, пазбаўленым бацькоўскай апекі, або тым, якія рызыкуюць яе страціць.
З Уладзімірам Вайцяховічам мы сустракаемся пасля святой Імшы ў мінскім Чырвоным касцёле, дзе ён з’яўляецца кіраўніком групы Легіёна Марыі. Скіроўваемся ў лошыцкую капліцу Маці Божай Ружанцовай, каб памаліцца на ружанцы, а потым адправіцца евангелізаваць па кватэрах мікрараёна.
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр скіраваў пасланне да Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды 420-годдзя падпісання Брэсцкай уніі.
Чалавек з любові створаны Богам і пакліканы да шчасця. Але чым з’яўляецца сапраўднае шчасце? Гэта пытанне вечнае, звязанае з сэнсам чалавечага жыцця, таму што кожны прагне быць шчаслівым. Толькі ці кожны чалавек можа сёння праўдзіва сказаць пра сябе, што ён шчаслівы?