Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Успамін cв. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла
01.10.2016 03:00
Успамін cв. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.
 
У межах візіту ў Грузію Пантыфік памаліўся аб міры на Блізкім Усходзе
30.09.2016 23:16

Малітвай за хрысціян Блізкага Усходу разам з супольнасцю Халдэйскай Каталіцкай Царквы Папа Францішак завяршыў першы дзень свайго падарожжа ў Грузію.

 
Папа Францішак сустрэўся з Патрыярхам усяе Грузіі
30.09.2016 23:09

Перад абліччам свету, які прагне міласэрнасці, адзінства і міру, Божы Провід жадае, каб сувязь, якая існуе паміж Грузінскай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам, атрымала новы запал, сказаў Папа Францішак на сустрэчы з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Ільёй ІІ.

 
Папа да грузінскіх палітыкаў: Працягваць захапляльны і вызваляючы шлях будавання міру
30.09.2016 23:00

30 верасня ў межах свайго падарожжа ў Грузію Папа Францішак здзейсніў візіт ветлівасці да Прэзідэнта краіны і сустрэўся з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.

 
Душпастырства моладзі Гродзенскай дыяцэзіі «OPEN» адсвяткавала 10-гадовы юбілей
30.09.2016 16:30

Сёлета душпастырства моладзі Гродзенскай дыяцэзіі «OPEN» адзначае 10-гадовы юбілей свайго існавання. З гэтай нагоды ўвечары 29 верасня ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбылася святая Імша падзякі за дар супольнасці.

 
L`Osservatore Romano: зачацце дзіця з ДНК трох асобаў — маральнае зло
30.09.2016 15:01

Пра маральнае зло эксперыментаў па зачацці дзіцяці з ДНК трох асобаў піша на старонках L`Osservatore Romano Лаура Палаццані, выкладчыца біяэтыкі ў рымскім універсітэце LUMSA.

 
У Грузінскай Праваслаўнай Царкве каментуюць візіт Святога Айца ў Грузію
30.09.2016 13:39

Візіт Папы Францішка ў Грузію, які распачаўся 30 верасня і працягнецца да 1 кастрычніка, а таксама сустрэча Пантыфіка з главой Грузінскай Праваслаўнай Царквы Патрыярхам Іліёй ІІ стане сведчаннем таго, што адрозненні паміж рознымі плынямі хрысціянства не павінны быць прычынай для разладу.

 
Расія: рэстаўратары зрабілі камп’ютарную тамаграфію іконы
30.09.2016 12:21

Наўгародскія рэстаўратары ўпершыню зрабілі камп’ютарную тамаграфію іконы, каб удакладніць яе ўзрост. Ікона Багародзіцы, па-майстэрску выразаная на цэльнай дошцы хвойнай пароды, была набыта музеем у 2003 годзе ў прыватнай асобы. Яе папярэдні ўладальнік распавёў супрацоўнікам установы, што абраз паходзіць з в. Вярховіцы Ленінградскай вобласці.

 
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла паштовы блок з выявай каталіцкай і праваслаўнай ікон
30.09.2016 12:08

Новы паштовы блок «Іканапіс Беларусі», які складаецца з дзвюх марак з выявай каталіцкай і праваслаўнай ікон, выпушчаны ў абарот 29 верасня.

 
Семінар на тэму служэння жанчын у Касцёле адбыўся ў Ватыкане
30.09.2016 11:38

Ролю жанчын у Касцёле абмеркавалі па ініцыятыве Кангрэгацыі Веравучэння ў межах семінара ў Папскім універсітэце «Урбаніянум». Форум праходзіў 26–28 верасня пры ўдзеле каля пяцідзесяці тэолагаў, гісторыкаў, экспертаў кананічнага права, манахінь і свецкіх верніц з усіх кантынентаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 261 262 263 264 265 266 267 268 269 270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 263 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.