29 верасня, у свята св. Міхала Арханёла, свв. Габрыэля і Рафала, арханёлаў, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка цэлебраваў літургію ў пінскай катэдры. У гэты дзень іерарх адзначаў 18-ю гадавіну біскупскага пасвячэння.
Успамін cв. Гераніма, святара і доктара Касцёла.
1 чыт. (т. VI) 2 Цім 3, 14-17; Пс 119 (118), 9-10. 11-12. 13-14.Ев. Мц 13, 47-52.
Альбо: 1 чыт. Ёв 38, 1. 12-21; 40, 3-5; Пс 139 (138), 1-3. 7-8. 9-10. 13-14ab.Ев. Лк 10, 13-16.
«Новае і старое».
29 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстаўка «Свет нябесны на зямлі», у якой экспануюцца каталіцкія, праваслаўныя і ўніяцкія іконы, а таксама алтарныя карціны, мастацкае ткацтва і прадметы літургіі XVII-XXI стст.
«Спадзяюся, што гэта выстаўка будзе спрыяць далейшаму развіццю адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, а таксама кансалідацыі беларускага народа».
Каталіцкія біскупы заходняй часткі Канады выказаліся за адмаўленне ў каталіцкім пахаванні асобам, якія рашыліся на эўтаназію. Іерархі патлумачылі, што гэта не кара, а прыняцце да ведама, што памерлы здзейсніў учынак, які «супярэчыць хрысціянскай веры».
Папа Францішак выказаў глыбокі смутак у сувязі з адыходам былога прэзідэнта Ізраіля Шымона Пэрэса. У тэлеграме, адрасаванай главе дзяржавы Ізраіль Рэўвэну Рыўліну, Пантыфік выказвае спачуванні ўсяму ізраільскаму народу, узгадваючы сваю сустрэчу з прэзідэнтам Пэрэсам у Ватыкане і яго «нястомныя намаганні» на карысць міру.
Вера — гэта дар, дэпазіт якой мае кожны з нас. Толькі ці імкнёмся мы ўкладваць своеасаблівы ўласны капітал у нашу веру: нашы намаганні, старанні, канкрэтныя ўчынкі, каб з усяго гэтага атрымаць духоўныя дывідэнты?
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь29 верасня 2016 г.