Папа Францішак быў глыбока засмучаны навіной пра смерць біскупа Эдварда Кэвіна Дэйлі — сімвалічнай постаці часоў паўночнаірландскага канфлікту. Іерарх адышоў у вечнасць 8 жніўня ў 82-гадовым узросце пасля працяглай хваробы.
Папа Францішак паабедаў з групай сірыйскіх бежанцаў, якім некалькі месяцаў таму дапамог перабрацца з грэчаскага вострава Лесбас у Рым. Абед адбыўся 10 жніўня ў Доме св. Марты — ватыканскай рэзідэнцыі Пантыфіка.
«Хрысціянства можна звесці да яўнай меншасці, але яго немагчыма знішчыць», — сказаў кардынал Анжэло Баньяска падчас Імшы ў свята святога Лаўрэнція ў Генуі (Італія). У гаміліі Старшыня італьянскага епіскапату асудзіў спробы прымусіць хрысціян адмовіцца ад сваіх перакананняў дзеля новага псеўдаеўрапейскага маральнага і культурнага стандарту.
Мінулі атэістычныя часы, калі не дазвалялася адкрыта гаварыць пра Бога. Цяпер у грамадстве — свабода веравызнання. Але, на жаль, нямногія людзі публічна вызнаюць веру ў Езуса Хрыста, таму што ім перашкаджае фальшывы страх і сорам.
Дзясяткі тысяч чалавек кожны год адзначаюць урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў французскім горадзе Люрд, дзе ў ХІХ стагоддзі з мясцовай дзяўчынай размаўляла Божая Маці.
1 чыт. Эзх 16, 1-15. 60. 63 альбо Эзх 16, 59-63; Пс Іс 12, 2-3. 4bcd. 5-6.Ев. Мц 19, 3-12.
Альбо: Успамін св. Жаны Франсуазы дэ Шанталь, законніцы.
Няхай чалавек не раздзяляе таго, што злучыў Бог
Калі мы жывём і дзейнічаем паводле веры, то нашы паводзіны і ўчынкі, якія з яе вынікаюць, не будуць абмяжоўвацца толькі прысутнасцю і паводзінамі ў касцёле, але нашай верай будзе прасякнута ўсё наша жыццё.
З пачаткам жніўня 2016 г. новым дырэктарам «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі прызначаны ксёндз Раман Рачко. На гэтай пасадзе ён заменіць кс. Віталія Дабраловіча, які з лістапада 2015 года ўзначальвае Нацыянальны «Карытас».