Сямейны квэст «У пошуках скарбаў ксяндзоў Радзівілаў», які стаў кульмінацыйным момантам сустрэчы сем'яў руху «Equipes Notre-Dame» 18 чэрвеня ў Новым Свержані, сабраў ля прастораў Нёмана 23 сям'і.
20 чэрвеня Пантыфік прыняў на аўдыенцыі былога Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса. Палітык прыбыў у Ватыкан, каб «абмеркаваць праблемы міжнароднага тэрарызму і кровапраліцця ў імя рэлігіі, а таксама спосабаў устанаўлення міру на Блізкім Усходзе», гаворыцца ў паведамленні канцэлярыі былога кіраўніка ізраільскай дзяржавы.
Святы Айцец Францішак 20 чэрвеня ўзначаліў Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Падчас яго было прынята рашэнне адносна кананізацыі 16 кастрычніка 2016 г. пяці благаслаўлёных.
У маленькай вёсцы Рудзіца, што на самым ускрайку Пухавіцкага раёна Міншчыны, 18 чэрвеня каталіцкія вернікі ўсталявалі новы крыж. Асвечаны ж ён быў раней — 27 мая, падчас пастырскай візітацыі ў парафію біскупа Юрыя Касабуцкага.
Сабор Праваслаўных Цэркваў афіцыйна адкрыўся 20 чэрвеня на Крыце пад кіраўніцтвам Канстанцінопальскага Патрыярха Барталамея. Паседжанні будуць праходзіць да 26 чэрвеня ў праваслаўнай акадэміі Крыта ў горадзе Калімвары.
Пад слоганам «Не сыходзь на лета ў адпачынак ад веры» арганізацыя Catholic Extension заснавала летні онлайн-лагер для вернікаў любога ўзросту.
Сведчанне працягваецца толькі хвіліну, але з’яўляецца зернем, якое прыносіць плён, сказаў Папа Францішак падчас візіту ў каталіцкі студэнцкі інтэрнат «Villa Nazareth» у Рыме. Пантыфік наведаў гэту структуру вечарам 18 чэрвеня.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёна Аляксандр Яшэўскі SDB з 17 па 19 чэрвеня знаходзіўся з пастырскай паслугай у парафіі Св. Брата Альберта у Моньках (Беластоцкая архідыяцэзія, Польшча).
17 чэрвеня Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне з радасцю прымала ў госці дзяцей з дома-інтэрната ў Радуні. Супольнасць семінарыі падрыхтавала для іх цікавую праграму.
Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П’етро Паралін адкрыў у Львове музей мітрапалітальнай курыі Рыма-каталіцкага Касцёла.