«У Хрысце смерць перамяняецца ў жыццё. Таму разам з анёламі мы павінны казаць: “Езуса няма ў магіле. Ён уваскрос і ёсць сярод нас!”» — піша арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Тэкст паслання на польскай мове>>>
У мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ сёлетняя Пальмовая нядзеля была аздоблена не толькі сімвалічнымі «вербачкамі», але і правядзеннем дабрачыннага кірмашу, сабраныя падчас якога сродкі пойдуць на будаўніцтва новай святыні, якая вельмі патрэбна гэтай маладой і актыўнай парафіі.
19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у мінскай парафіі Божага Цела адбылася сустрэча свецкага Ордэна кармэлітаў босых святога Юзафа.
Выява Бога, святых, біблейскіх сюжэтаў з’яўляецца неабходным элементам рэлігійнага культу. Адна з формаў праявы боскай ісціны — стварэнне святых малюнкаў, прызначаных быць пасярэднікам паміж Божым і зямным светам. Такое адлюстраванне знайшло месца ў «навіцкіх іконах» у выставе пад назвай «Прыпавесці». Гэта міжнародны праект, які прадставіў паказ сучаснага іканапісу з пленэру ў Навіцы (Польшча).
20 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, у піярскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (мр-н Індустрыяльны) падчас святой Імшы адбыўся конкурс для дзяцей на самую вялікую і самую прыгожую пальму.
16 сакавіка Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне наведалі дзеці з радунскага дома-інтэрната.
20 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, якая распачынае Вялікі тыдзень, святую Імшу ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Па традыцыі ў пятніцу перад Пальмовай нядзеляй — у гэтым годзе 18 сакавіка — вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча разам са сваім пробашчам кс. Антоніем Абухоўскім, несучы на плячах крыж, прайшлі вуліцамі Сапоцкіна, разважаючы над мукай і смерцю Езуса Хрыста.
20 сакавіка перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Папа Францішак перадаў праз маладых валанцёраў з Польшчы ў Кракаў аліўкавыя галінкі з Ерузалема, Асізі і Монтэ-Касіна для прадстаўнікоў мясцовых уладаў.