Святы Айцец даў аўдыенцыю для Вялікага Герцага Люксембурга Анры і Вялікай Герцагіні Люксембурга Марыі-Тэрэзы, падчас якой абмяняўся з імі падарункамі і добрымі пажаданнямі.
19 сакавіка смаргонская салезіянская моладзь сабралася ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Юнацтва», дзе прайшоў чарговы, ужо трэці па ліку, тур «Бітвы мікрараёнаў-2016».
10 красавіка пачнецца беатыфікацыйны працэс фундатара мінскага касцёла свв. Сымона і Алены ў Мінску, палітычнага дзеяча Беларусі і Расійскай імперыі Эдварда Вайніловіча. Пра гэта стала вядома на прэс-канферэнцыі, якую 22 сакавіка ў Мітрапалітальнай курыі правёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Грамадства сабрала каля 425 тысяч долараў, каб выкупіць на англійскім аўкцыёне пярсцёнак, які належаў каталіцкай святой, ваярцы і нацыянальнай гераіні Францыі.
Прайшло два гады з таго часу, як Каміла Брузоццi пачала самастойна хадзіць, нягледзячы на самыя несуцяшальныя прагнозы ўрачоў пасля жорсткага збіцця і шматлікіх цяжкіх траўмаў, учыненых над дзяўчынкай уласнай мацi i айчымам.
17-19 сакавіка ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшлі велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў кс. Станіслаў Краўчанка SDB. Увечары другога дня духоўных разважанняў, нягледзячы на дрэннае надвор’е, адбыўся Крыжовы шлях вуліцамі горада, у якім прыняла ўдзел вялікая колькасць вернікаў.
Вялікі аўторак
1 чыт. Іс 49, 1-6; Пс 71 (70), 1-2. 3-4а. 5-6аb. 15 і 17.Ев. Ян 13, 21-33. 36-38.
«Адзін з вас Мяне выдасць... Певень не праспявае, як ты тройчы адрачэшся ад Мяне»
У сярэдзіне ХХ ст. у пячоры Шанідар у Іраку вучоныя-археолагі адкрылі незвычайнае пахаванне неандэртальцаў, якія там жылі каля 70 тысяч гадоў таму. Сярод шматлікіх парэшткаў яны адкрылі парэшткі аднаго цела, якое было пры пахаванні ўсыпана кветкамі. Гэта было сапраўды фантастычнае адкрыццё.
20 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, у парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях.