Больш за 3 200 жыхароў Кiтая стануць новымi членамi Каталіцкага Касцёла. Маладыя пары i нават цэлыя сем'і прымуць cакрамэнт хросту падчас Пасхальнай вігіліі ў Вялікую суботу, 26 сакавіка, у Ганконгу.
Катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 23 сакавіка Папа Францішак прысвяціў падзеям Святога Пасхальнага Трыдуума, які пачнецца ў Касцёле літургіяй Вячэры Пана ў Вялікі чацвер. Пантыфік нагадаў, што гэты час дазваляе непасрэдна ўнікнуць у таямніцу ўваскрасення Езуса Хрыста.
Вялікі чацвер.
Імша Хрызма.
1 чыт. Іс 61, 1-3а. 6а. 8b-9; Пс 89 (88), 21-22. 25 і 27.2 чыт. Ап 1, 5-8.Ев. Лк 4, 16-21.
Святы Пасхальны Трыдуум
Імша Вячэры Панскай.
1 чыт. Зых 12, 1-8. 11-14; Пс 116B (115), 12-13. 15-16bc. 17-18.2 чыт. 1 Кар 11, 23-26.Ев. Ян 13, 1-15.
Вялікі чацвер
Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер увечары Імшою Вячэры Пана. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.
«Дарэшты палюбіў іх»
23 сакавіка ля касцёла Найсвяцейшай Tройцы (св. Роха) у Мінску прайшоў інсцэніраваны Крыжовы шлях. Пакутнае набажэнства было праведзена ў інтэнцыі ўсіх загінулых і пацярпелых падчас нядаўніх тэрактаў у Бруселі.
21-23 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Сёлета іх праводзіў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
23 сакавіка 2016 г.
У Ватыкане ўсталявалі бронзавую скульптуру Езуса, прадстаўленага ў выглядзе бяздомнага чалавека, які ляжыць на лаўцы, загорнуты коўдрай. Тое, што гэта Езус, можна распазнаць па нагах, прабітых цвікамі.