16 сакавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі здзейсніў візітацыю мінскай парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно (мр-н Зялёны луг), якая стала першай кананічнай візітацыяй у гісторыі парафіі.
У бліжэйшы час чакаецца адкрыццё яшчэ дзвюх секцый музейнага комплекса ў Ерузалеме. Першая секцыя музея Святой Зямлі ў Ерузалеме адкрываецца 17 сакавіка. Пра гэта паведамляе партал Asianews.
У Драгабычы Львоўскай вобласці Украіны невядомыя пашкодзілі скульптуру Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Ад помніка, размешчанага ля ўваходу ў касцёл святога Барталамея, у ноч на 14 сакавіка адпілілі руку з крыжам.
1 чыт. Быц 17, 3-9; Пс 105 (104), 4-5. 6-7. 8-9.Ев. Ян 8, 51-59.
Альбо: Успамін св. Патрыка, біскупа
«Абрагам, айцец ваш, рады быў убачыць дзень Мой»
Памяць свайго святога заступніка Ірландыя ўшаноўвае 17 сакавіка, і ў гэты дзень таксама адбываюцца гучныя фэсты ірландскай культуры ў многіх краінах свету. Адзначаюць гэтую дату і ў Беларусі.
Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 16 сакавіка Папа Францішак нагадаў, што міласэрнасць Бога здольная адкрываць і напаўняць суцяшэннем сэрцы. У катэхезе Пантыфік разважаў над прадказаннем прарока Ераміі аб вяртанні ізраільскага народа на Радзіму, як сведчанні бязмежнай міласэрнасці і любові Бога.
Папа Францішак прызначыў 16 сакавіка двух дапаможных рэвізораў для фінансавых структур Святога Пасаду і дзяржавы Ватыкан. Імі сталі Феручыо Панікка і Алесандро Касініс Рагіні.
5 і 6 сакавіка ў катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах прайшлі незвычайныя заняткі па катэхетыцы ў студэнтаў другога і трэцяга курсаў — практыка.