Барацьба Касцёла з сексуальнымі злоўжываннямі духавенства і касцёльных супрацоўнікаў працягваецца, і многае ўжо зроблена ў гэтай галіне, сказаў Мітрапаліт Мальты ў інтэрв’ю для «Vatican Insider».
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) апублікавала свой даклад па Украіне, які ахоплівае перыяд з 16 лістапада 2015 года па 15 лютага 2016 года.
Перад абліччам сучасных «цёмных далін» адзіным адказам з’яўляецца давер да Бога, які ніколі нас не пакідае, сказаў Папа Францішак 14 сакавіка падчас ранішняй святой Імшы ў Ватыкане. Папа спаслаўся на першае чытанне літургіі слова з кнігі прарока Даніэля (Дан 13, 41с-62), якое распавядае гісторыю Зузаны, ілжыва абвінавачанай двума старэйшынамі.
1 чыт. Ліч 21, 4-9; Пс 102 (101), 2-3. 16-18. 19-21.Ев. Ян 8, 21-30.
«Калі ўзнімеце Сына Чалавечага, тады даведаецеся, што гэта Я»
Хуан Даніэль Маціас Вільегас, апошні вядомы ўдзельнік вайны за правы Касцёла ў Мексіцы, памёр ва ўзросце 103 гадоў. Ушанаваць яго памяць сабраліся шматлікія вернікі і нашчадкі.
13 сакавіка ў касцёле св. Барталамея ў Вільнюсе прайшла святая Імша на беларускай мове, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Вільнюскай архідыяцэзіі Арунас Панішкайціс.
14 сакавіка на 94-м годзе жыцця адышла ў вечнасць маці ксяндза прэлата Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага, пробашча парафіі Святога Юзафа ў Маладзечне, Вераніка Даўгіловіч-Навіцкая.
Арцыбіскуп Буэнас-Айрэса і прымас Аргенціны Марыо Аурэлiо Полi паведамiў, што 27 жнiўня ў горадзе Санцьяга-дэль-Эстэра будзе беатыфiкавана Марыя Антонiя дэ Ла-Пас i Фiгероа, свецкая асоба, больш вядомая як мама Антула.
11-13 сакавiка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў велiкапосныя рэкалекцыi ў касцёле Святога Духа ў Вільнюсе. У гэтай парафіі сённяшні іерарх у канцы 1980-х гадоў служыў вікарыем.