Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Моладзь Навагрудка запісала відэазапрашэнне на Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
22.03.2017 09:47

6–8 мая пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняга форуму — «Вялікія рэчы ўчыніў нам Бог праз Марыю». З гэтай нагоды моладзь Навагрудка запісала відэазапрашэнне.

 
У Ватыкане пройдзе форум на тэму Рэфармацыі
22.03.2017 09:05

29–31 сакавіка ў Ватыкане пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 500-годдзю Рэфармацыі. Форум арганізоўвае Папскі камітэт гістарычных навук. У яго межах гаворка пойдзе пра Марціна Лютэра і Рэфармацыю ў гісторыка-эклезіяльным кантэксце.

 
У святыні Гробу Пана завершана першая за 200 гадоў рэстаўрацыя Кувукліі
22.03.2017 08:47

Рэстаўрацыя капліцы, так званай Кувукліі, над месцам пахавання Хрыста ў святыні Гробу Пана ў Іерусаліме завершана. Пра гэта 21 сакавіка паведаміла брытанская газета The Catholic Herald.

 
Мц 5, 17-19
22.03.2017 03:00

«Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным».

 
22 сакавіка — трэці тыдзень Вялікага посту, Год А
22.03.2017 03:00
1 чыт. Дрг 4, 1. 5-9; Пс 147, 12-13. 15-16. 19-20.
Ев. Мц 5, 17-19
.
 
У гродзенскай семінарыі павіншавалі біскупа Юзафа Станеўскага з імянінамі
21.03.2017 16:52

20 сакавіка, ва ўспамін св. Юзафа — абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і апекуна Касцёла, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас ранішняй святой Імшы маліліся за дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, які ў гэты дзень адзначаў свае імяніны.

 
Паслугі акалітату прынялі двое навучэнцаў пінскай семінарыі
21.03.2017 15:26

19 сакавіка ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося ўдзяленне паслуг акалітату.

 
Біскуп Клеменс Пікель стаў новым старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі
21.03.2017 14:19

Ардынарый дыяцэзіі св. Клімента ў Саратаве біскуп Клеменс Пікель абраны новым старшынёю Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі. Пра гэта стала вядома 17 сакавіка падчас пленарнага пасяджэння біскупаў у Сочы.

 
Папа Францішак: мы шукаем «студняў», вада з якіх не наталяе нашай смагі
21.03.2017 11:49

«Вада, якая дае вечнае жыццё, пралілася ў нашыя сэрцы ў дзень нашага хросту; тады Бог перамяніў нас і напоўніў сваёю ласкаю. Але, магчыма, мы забыліся пра гэты вялікі дар», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў ІІІ нядзелю Вялікага посту 19 сакавіка.

 
28-29 красавіка Пантыфік з афіцыйным візітам наведае Егіпет
21.03.2017 11:41

Папа Францішак здзейсніць 28-29 красавіка апостальскае падарожжа ў Егіпет. Візіт стане адказам Пантыфіка на запрашэнне Прэзідэнта і каталіцкага епіскапату краіны, а таксама Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы і вялікага імама мясцовага ўніверсітэта «Аль-Азхар».

 
<< Першая < Папярэдняя 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 Наступная > Апошняя >>

Старонка 94 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.