Постаці ксяндза Аляксандра Астрамовіча, які ўвайшоў у беларускую літаратуру як паэт Андрэй Зязюля і быў цесна звязаны з беларускім адраджэнскім рухам пачатку XX ст., была прысвечана чарговая сустрэча пасяджання клуба пры моладзевым цэнтры у віцебскай катэдры «Кожны талент ад Бога».
«Асудзяць Яго на смерць».
Занепакоены захаваннем Божага закону, які з’яўляецца гарантам ў будаванні шчаслівага жыцця, Каталіцкі Касцёл выказвае сваю глыбокую заклапочанасць патэнцыяльнай магчымасцю распаўсюджвання гендарнай ідэалогіі ў беларускім грамадстве.
Гурт «The Sun» штурмуе музычны рынак Італіі, даючы канцэрты і прымаючы новыя ўзнагароды. Усё — у імя Бога. Яшчэ 20 гадоў таму яны ігралі панк-рок, запісваючы дыскі з гуртамі іншых краін.
13 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, прыняў удзел у мерапрыемствах, звязаных з адкрыццём выставы, прысвечанай памяці ахвяраў лагера смерці ў Трасцянцы.
«Выказваю маю блізкасць да народа Гватэмалы, які перажывае жалобу з-за цяжкага трагічнага здарэння ў прытулку Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны, што прывяло да ахвяраў і раненняў сярод дзяўчат, якія ў ім пражывалі», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў нядзелю 12 сакавіка.
На гары Табор, дзе Пан перамяніўся, адбылося «Божае аб’яўленне, якое ўсё пераварочвае, а знак гэтага перавароту, што найбольш бянтэжыць, гэта крыж», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў нядзелю 12 сакавіка.
Catholic.by паразмаўляў з кс. Юзафам Пятушкам МІС. Нагодай для сустрэчы стаў юбілей — 60 гадоў святарства, які кс. Юзаф будзе адзначаць 16 сакавіка. А кірунак прэзбітэрскага шляху — кангрэгацыя айцоў марыянаў — быў накрэслены яшчэ ў дзяцінстве.
«Гавораць і не робяць».