Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Абарона жыцця]
Усяго 29 матэрыялаў адзначана цэтлікам Абарона жыцця.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Пра павагу і любоў да чалавечага жыцця напісаў папа Францішак у «Твітэры» 15 мая. «Гэта Бог дае жыццё. Давайце будзем паважаць і любіць чалавечае жыццё, асабліва ранімае жыццё ў мацярынскім улонні», — так гучаць словы Пантыфіка.
Тэма аборту непарыўна звязана з пытаннем аб тым, калі пачынаецца жыццё
чалавека, якое хвалявала чалавецтва ад пачатку стагоддзяў. У залежнасці
ад веравызнання і існуючых маральных нормаў адказ на яго гучаў
па-рознаму. Наконт гэтага пытання сучасная навука на сёння пацвярджае
словы Бiблii.
Уважлівы чытач Бібліі адразу заўважыць, што тэма плоднасці і ўсяго, што звязана з размнажэннем, з’яўляецца адной з галоўных у Кнізе кніг. Ужо першыя словы Бога, звернутыя да чалавека, непасрэдна датычацца плоднасці: «пладзіцеся і размнажайцеся, напаўняйце зямлю і валодайце ёю». Бог хоча, каб нас было шмат і каб мы карысталіся пладамі зямлі. Ужо ў самым пачатку стварэння таямнічым чынам аказваюцца звязанымі плоднасць чалавека і ўрадлівасць зямлі.
Папа Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў «Маршу за жыццё» ў Сан-Францыска (ЗША), падзякаваўшы тым, якія даюць публічнае сведчанне ў абарону «фундаментальнага права на жыццё і маральны імператыў падтрымкі непарушнай годнасці кожнага члена чалавечай сям’і, асабліва найменшых і самых безабаронных з нашых братоў і сясцёр».
Бэнэдыкт XVI скіраваў тэлеграму да ўдзельнікаў 301-й пешай пілігрымкі з Варшавы ў Чэнстахову з нагоды 25-й гадавіны паўстання ініцыятывы ў абарону жыцця пад назвай «Духоўнае ўсынаўленне ненароджаных». Гэта малітва, якая доўжыцца дзевяць месяцаў з намерам абараніць жыццё ва ўлонні маці, якому пагражае небяспека.
У межах Міжнароднай кампаніі «Ад акіяну да акіяну» ў абарону жыцця на Малітоўную сустрэчу моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Івянец завітала копія абраза Маці Божай Чэнстахоўскай. Дагэтуль пабывала яна ў 16 гарадах Беларусі, а ў цэлым аўтапрабег ахопіць 23 краіны. Пра акцыю чытачам Catholic.by распавядае а. Васіль Ягораў, супрацоўнік дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».
Праект «У абарону жыцця!» у чарговы раз заклікае грамадства задумацца над каштоўнасцю жыцця кожнага чалавека, асабліва тых, якія яшчэ не пабачылі святло сонца. Аборт увайшоў у грамадства як норма і трымае свае пазіцыі, дазваляючы вырашаць «нечаканыя цяжкасці». Павел Харланчук-Южакоў, вядомы беларускі акцёр і рэжысёр, ужо не першы год падтрымлівае акцыю «У абарону жыцця!».
Сёння, як ніколі раней, паддаюць аналізу і навуковым даследаванням не толькі тэму чалавечага жыцця, але і самога чалавека. Колькасць поглядаў і гіпотэз пра паходжанне і прадвызначэнне чалавека такая вялікая, што людзі самі ўжо не ведаюць, якія з іх праўдзівыя.
Ватыканская Кангрэгацыя Божага Культу і дысцыпліны Сакрамэнтаў адобрыла прадстаўлены амерыканскім епіскапатам «Абрад благаслаўлення дзіцяці ва ўлонні маці». У хуткім часе дакумент будзе апублікаваны на англійскай і іспанскай мовах і з’явіцца ва ўсіх амерыканскіх парафіях да 13 мая.
25 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле — урачыстасць Звеставання Пана. У гэты дзень адзначаецца таксама Дзень святасці жыцця, які з’яўляецца своеасаблівым напамінам пра годнасць чалавека ад моманту яго зачацця да натуральнай смерці. Аб праблеме абортаў, якая дагэтуль застаецца вельмі вострай у сучаснай Беларусі, мы спыталіся ва Уладзіслава Валаховіча, магістра тэалогіі, дырэктара дабрачыннага Фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».
У Беларусі кожная шостая пара сужэнцаў не можа мець дзяцей. Праблема бясплоднасці з кожным годам становіцца ўсе больш вострай, тым больш, што гутарка ідзе пра будучыню нашай дзяржавы, бо і так нараджальнасць у нас вельмі нізкая. Таму на працягу 2011 года на самым высокім заканадаўчым узроўні рыхтавалася прыняцце закона пра дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі.
1 снежня ва ўсім свеце адзначаецца дзень барацьбы са СНІДам. У сродках масавай інфармацыі у сувязі з гэтай датай з’яўляецца вялікая колькасць інфармацыі на тэму ВІЧ і СНІДу, у школах і ВНУ праходзяць інфармацыйныя сустрэчы, бо ніхто не хоча апынуцца ў ліку тых, хто захварэе на чуму ХХ стагоддзя. Чым жа небяспечная яго прафілактыка? Бо, здавалася б, наадварот, яна павінна служыць добрай справе.
«Звяртаюся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і заканадаўчай улады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, каб затым зусім яго адмяніць», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрв’ю для Catholic.by, кажучы пра апошнія падзеі ў беларускім грамадстве — смяротны прысуд, вынесены Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву.
«Пройдзе час, і мы даведаемся пра імёны многіх людзей, жыццё якіх змянілася пасля таго, як яны пачулі гэтае пасланне», — сцвярджае Дзмітрый Зяленскі, каардынатар канцэртнага праекта «У абарону жыцця», разважаючы аб выніках дадзенай дзейнасці. 1 чэрвеня 2011 г. гэтая акцыя адбылася ўжо ў сёмы раз. Вашай увазе інтэрв’ю з Дзмітрыем Зяленскім.
Езус Хрыстус, каб збавіць чалавека, стаў чалавекам. Такім чынам, Ён, як
ніхто іншы, зведаў цяжар працы і нягоды чалавечага жыцця. У той жа час
сваёю боскай прысутнасцю на зямлі і сваёю збаўчай ахвярай Езус асвяціў
кожнае чалавечае жыццё. Калі сам Бог у Езусе Хрысце не пабаяўся прыняць
людскую натуру і жыць як чалавек, значыць кожнае чалавечае жыццё —
непарушнае і святое. Існуе шмат форм абароны і клопату аб жыцці. Адна з іх — усынаўленне.
У працяг разважання на тэму апладнення in vitro паглядзім, што ж прапануе Каталіцкі Касцёл у выпадку бясплоднасці сужэнскіх пар. Натуральным спосабам лячэння бясплоднасці і альтэрнатывай штучнаму апладненню in vitro з’яўляецца напратэхналогія.
Сёння мы з’яўляемся сведкамі глыбокіх культурных рэформ, што адбываюцца ў сучасным постмадэрнісцкім грамадстве. Пад уплывам палітыкі ўладаў, розных грамадскіх рухаў з’явілася меркаванне, што ўсё ў сферы жыцця чалавека павінна рэгулявацца дэмакратычным кансэнсусам. Усё часцей грамадская думка прымаецца як крытэрый розных грамадскіх з’яў.