Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Вялікі Пост 2016]
Усяго 26 матэрыялаў адзначана цэтлікам Вялікі Пост 2016.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


IV нядзеля Вялікага посту адрозніваецца сярод іншых не толькі колерам літургічнага адзення. Яна ўказвае на прычыны, па якіх хрысціянін нават сярод самых вялікіх цяжкасцяў не павінен засмучацца.
«І было ўжо каля шостай гадзіны, і цемра настала па ўсёй зямлі аж да
гадзіны дзявятай. Сонца зацьмілася, і заслона ў святыні разарвалася
пасярэдзіне» (Лк 23, 44-45).
«...Паслаў двух з вучняў сваіх, і кажучы ім: “Ідзіце ў горад; і сустрэне вас чалавек, які будзе несці збан вады. Ідзіце за ім (...) І ён пакажа вам вялікі верхні пакой, засланы і падрыхтаваны. Там прыгатуеце нам"» (Мк 14, 13-15).
У гісторыі знішчэнняў народаў, канкрэтных асобаў, якія былі камусьці
па нейкіх прычынах невыгоднымі, нязручнымі, выклікалі пэўную небяспеку,
або былі занадта моцнымі ці проста кагосьці раздражнялі сваім існаваннем,
была перадгісторыя — іх чакала не адразу знікненне ці сціранне з аблічча
зямлі, але яшчэ і шлях праз пакуты — бічаванне.
«Толькі адзін з жаўнераў прабіў дзідаю Ягоны бок, і адразу выцекла кроў і вада» (Ян 19, 34)
«І распрануўшы Яго, надзелі на Яго пурпуровы плашч. І сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву і далі Яму ў правую руку трысціну. Становячыся перад Ім на калені, насміхаліся з Яго, кажучы: "Вітай, Кароль Юдэйскі!"» (Мц 27, 27-29)
Перажыванні, якія звязаны з разважаннем аб муках і крыжовай смерці Езуса, неад’емныя ў час Вялікага посту. Удзел у набажэнствах Крыжовага шляху ўмацоўвае нашу веру, вучыць любові і ахвярнасці.
З нагоды 200-годдзя супольнасці Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Панны Марыі (ОМІ) у выдавецтве «Pro Christo» выйшла кніга а. Казіміра Любавіцкага ОМІ «Рэкалекцыі са святым Яўгенам дэ Мазэно» (у перакладзе з польскай мовы Юліі Шэдзько).
У Гетсэманіі, як узгадваюць евангелісты, Езус маліўся перад тым, як быць арыштаваным. У цені аліўкавых дрэў, калі Яго апосталы заснулі, Ён трываў у напружанай малітве.
Не прыгадваецца ні ў адным з чатырох Евангелляў ані тая хустка, ані імя Веранікі. Аднак столькі ўвасабленняў у мастацтве і ў памяці вернікаў.
Пытаюся сябе: а што ёсць крыж, які так шукаю? Бо цяжка шукаць, калі дакладна
не ведаеш прадмету свайго пошуку. Прынамсі, так жа можна ніколі і
не знайсці, альбо знайсці, ды так і не зразумець, што гэта якраз тое,
што шукаў...
Пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе кс. Станіслаў Мжыглуд SDS скіраваў адмысловы зварот на Вялікі пост да сваіх парафіян.
Маю дачку ўжо даўно запрасіла на дзень нараджэння аднагрупніца з дзіцячага садка. Я пагадзілася, таму што забылася, што гэта ўжо будзе пост. І хоць у пост можна святкаваць дзень нараджэння, але не ведаю, што рабіць, таму што там будзе клоўн. А дачка ўжо дні лічыць, у адказ на маё «магчыма, не пойдзеш» плача...
«40 дзён і начэй вады, 40 гадоў дарогі і шукання, 40 дзён перад запаветам, 40 дзён малітвы і спакусы... І сорак збаночкаў прыгажосці, якія будуць запаўняцца штодня ў Вялікі пост нечым годным... А якія ў цябе гэтыя сорак дзён?»
Попел. Падзьме вецер — і разляціцца. Прыйдзе вада — і стане адзіным з зямлёю. У
адну вызначаную сераду раз у год дакранецца да рукі святара і галавы
схіленай — стане напамінам пра тое, што жыццё прамінае і трэба памятаць
пра смерць.
14 лютага, у І нядзелю Вялікага посту, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Эўхарыстыю ў мінскім архікатэдральным касцёле. Як сказаў арцыбіскуп у гаміліі, атмасфера сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла «дазваляе спадзявацца, што візіт Папы ў Беларусь сёння настолькі блізкі, як ніколі перад гэтым яшчэ не быў».
«Навяртайцеся і верце ў Евангелле». Прамаўляючы гэтыя словы, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч здзейсніў абрад пасыпання галоў вернікаў попелам падчас святой Імшы 10 лютага, у Папяльцовую сераду, якая распачала перыяд Вялікага посту.
У Папяльцовую сераду, 10 лютага, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ўвечары ў мінскім архікатэдральным касцёле. У Эўхарыстыі на пачатак Вялікага посту – часу духоўнай падрыхтоўкі да Уваскрасення Пана – прынялі ўдзел шматлікія вернікі.
Паставіць сабе на парозе Вялікага посту шчырае пытанне аб сапраўднай матывацыі штодзённага выбару і ўчынкаў і вярнуцца да супольнай малітвы ў сям’і заахвоціў вернікаў у Папяльцовую сераду, 10 лютага, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
10 лютага — Папяльцовая серада, якой у Каталіцкім Касцёле пачынаецца 40-дзённы Вялікі пост. Для вернікаў ён з’яўляецца асаблівым заклікам да пакаяння і перамянення жыцця. У гэты дзень шматлікія католікі нашай краіны наведваюць святыні.