Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Курс — Святая Зямля]
«Тут сапраўды ажывае гісторыя»: беларускія католікі завяршылі Нацыянальную пілігрымку на Святую Зямлю
2015-09-30 07:15:04

У апошні дзень Нацыянальнай пілігрымкі яе ўдзельнікі наведалі гару Табор, сталі сведкамі аднаўлення сужэнскіх абяцанняў у Кане Галілейскай і памаліліся на супольнай Імшы ў Назарэце.

 
Біскуп Казімір Велікаселец на Святой Зямлі: «Гімны “Benedictus” і „Magnificat” будуць знакам удзячнасці беларускага народа Пану Богу за дар веры»
Копировать
2015-09-26 13:36:21
Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец у інтэрв’ю Catholic.by распавёў пра свой удзел у Нацыянальнай пілігрымцы і падзяліўся перажываннямі ад наведвання Святой Зямлі.
 
«Велічае душа мая Пана»: на Святой Зямлі асвяцілі табліцы «Magnificat» і «Benedictus» з надпісамі на беларускай мове
2015-09-26 20:46:41

26 верасня ў горадзе Эйн-Карэм на Святой Зямлі, радзіме св. Яна Хрысціцеля, прайшла ўрачыстая святая Імша для беларускіх пілігрымаў, падчас якой адбылося асвячэнне памятных табліц «Magnificat» і «Benedictus» з надпісамі на беларускай мове.

 
Наступная Нацыянальная пілігрымка беларускіх католікаў на Святую Зямлю пройдзе на раку Ярдан
2015-09-27 07:07:34

Чакаецца, што малітоўнае падарожжа адбудзецца ў наступным годзе і падчас яго ў Ярдэніце будзе асвечана табліца са словамі з Евангелля паводле Марка «Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я» (Мк 1, 11).

 
«Дзякую, Пане Божа, што даў мне гэта перажыць»: беларускія пілігрымы аднавілі абяцанні хросту ў рацэ Ярдан
2015-09-26 09:51:10

Пяты дзень Нацыянальнай пілігрымкі на Святую Зямлю стаў для яе ўдзельнікаў багатым на эмоцыі: пілігрымы наведалі месца Нагорнай пропаведзі, памаліліся ў доме св. Пятра і аднавілі хросныя абяцанні ў Ярдэніце — месцы хросту Пана.

 
Беларусы на Святой Зямлі: культурная перазагрузка
2015-09-22 03:49:27

Удзельнікі Нацыянальнай пілігрымкі на Святую Зямлю ў першы дзень праграмы наведалі Гетсіманскі сад, пабачылі малітву «Ойча наш» на беларускай мове ў аднайменным кляштары і памаліліся разам на Імшы ў касцёле Усіх Нацый.

 
«Ва ўсё гэта паверыла да такой ступені, што не расказаць». Нацыянальная пілігрымка на Святую Зямлю
2015-09-24 07:43:44

Удзельнікі Нацыянальнай пілігрымкі на Святую Зямлю адстаялі двухгадзінную чаргу да месца нараджэння Хрыста, пабачылі Поле пастухоў і наведалі манастыр св. Феадосія, дзе была пахавана Еўфрасіння Полацкая.

 
«Моўная хвілінка» на Святой Зямлі: ерыхонскія трубы, збіццё немаўлят і перамыванне костак
2015-09-25 07:48:17

Як выглядае мора, што затапіла Садом і Гамору? Які горад меў самыя старажытныя сцены і адкуль пайшоў выраз пра ерыхонскія трубы? У чацвёрты дзень Нацыянальнай пілігрымкі яе ўдзельнікі наведалі Ерыхон, убачылі смакоўніцу Закхея і дакрануліся да вады ў Мёртвым моры.

 
«Шэсць платкоў за 10 долараў», або асаблівасці нацыянальнага турызму
2015-09-23 03:48:09

У Ізраілі і Палесціне працягваецца Нацыянальная пілігрымка беларускіх католікаў, вынікам якой стане ўсталяванне дошак «Magnificat» і «Benedictus» на беларускай мове.

 
«Мы плылі па Галілейскім возеры на двух вялікіх караблях…»: Святая Зямля і яшчэ тры пілігрымкі арцыбіскупа Кандрусевіча
Копировать
2015-09-23 06:59:32

Старшыня беларускага епіскапату Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначальвае Нацыянальную пілігрымку ў Ізраіль, адказаў на пытанні Catholic.by пра значэнне гэтай пілігрымкі, а таксама ўзгадаў іншыя малітоўныя падарожжы ў сваім жыцці.

 
Курс — Святая Зямля: удзельнікі ІV Нацыянальнай пілігрымкі вылецелі ў Ізраіль
2015-09-21 07:34:37

У ноч з 20 на 21 верасня з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у кірунку Святой Зямлі вылецеў самалёт з удзельнікамі ІV Нацыянальнай пілігрымкі, мэтай якой стане наведванне месцаў жыцця і дзейнасці Хрыста, а таксама асвячэнне памятных дошак з тэкстамі малітваў «Magnificat» і «Benedictus» на беларускай мове.

 
Кс. Раман Факсінскі: «Памятныя дошкі ў святынях Святой Зямлі з надпісам на роднай мове — гонар для любога народа»
Копировать
2015-08-12 08:08:46
21 верасня беларускія пілігрымы на чале са старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі распачнуць сямідзённую Нацыянальную пілігрымку на Святую Зямлю. Яе вынікам стане ўсталяванне ў святынях рэгіёна памятных дошак «Magnificat» і «Benedictus» на беларускай мове.
 

Усяго 12 матэрыялаў адзначана цэтлікам Курс — Святая Зямля.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.