Папа Францішак: Дар умеласці вядзе да пазнання велічы і любові Бога |
21.05.2014 13:51 |
Дару ўмеласці прысвяціў Папа Францішак катэхезу з цыклу аб дарах Святога Духа на агульнай аўдыенцыі 21 мая. Пантыфік адзначыў, што звычайна пад умеласцю маецца на ўвазе “здольнасць чалавека лепш пазнаваць рэчаіснасць, якая яго акружае, і адкрываць законы, якія кіруюць прыродай і сусветам”, аднак “умеласць, якая паходзіць ад Святога Духа, не абмяжоўваецца чалавечым пазнаннем – гэта асаблівы дар, які вядзе нас да пазнання праз прыроду велічы і любові Бога і Яго глыбокіх адносін з кожным стварэннем”.
|
Падрабязней...
|
|
У санктуарый у Лагішыне вырушылі дыяцэзіяльныя пілігрымкі з Бярозы і Баранавічаў |
18.08.2014 10:41 |
18 жніўня 2014 г. у санктуарый у Лагішыне (Пінская дыяцэзія) вырушылі дыяцэзіяльныя пілігрымкі з Бярозы і Баранавічаў. Традыцыйныя ўрачыстасці з нагоды свята абраза Маці Божай Каралевы Палесся адбудуцца ў Лагішыне 21-22 жніўня. Імшу на пачатак пілігрымкі Баранавічы-Лагішын у касцёле св. Зыгмунта ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Пілігрымка ў Лагішын з Бярозы пачалася Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы.
|
Адноўлена 18.08.2014 10:46 |
Падрабязней...
|
Святы Пасад аказаў фінансавую дапамогу для ахвяраў вірусу Эбола |
11.01.2015 13:18 |
Апостальская Сталіца выказала глыбокую ўдзячнасць мясцовым Каталіцкім Касцёлам у Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ за своечасовы адказ на крызіс, выкліканы вірусам Эбола, а для ўмацавання іх намаганняў у пераадоленні гэтай надзвычайнай сітуацыі аказала ім фінансавую дапамогу ў памеры 3 млн. еўра.
|
Падрабязней...
|
|
20 кастрычніка — 25-годдзе біскупскай сакры Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча |
20.10.2014 08:50 |
20 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскi арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначае 25-годдзе біскупскай сакры. Папа Ян Павел ІІ прызначыў кс. Тадэвуша Кандрусевіча тытулярным біскупам Гіпона-Дзарыцкім і Апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі 25 ліпеня 1989 г., а 20 кастрычніка ў базыліцы св. Пятра ў Рыме ўдзяліў яму біскупскае пасвячэнне.
|
Адноўлена 19.10.2014 21:54 |
Падрабязней...
|
Папа Францішак памоліцца за пакутуючых |
05.05.2016 16:04 |
Папа Францішак узначаліць малітоўнае чуванне ў інтэнцыі людзей, якія перажываюць трагічныя сітуацыі і патрабуюць суцяшэння. Набажэнства пад назвай «Выцерці слёзы» пройдзе вечарам 5 мая ў базыліцы св. Пятра.
|
Падрабязней...
|
|
|
|
<< Першая < Папярэдняя 761 762 763 764 765 766 767 768 769 770 Наступная > Апошняя >>
|
Старонка 768 з 1730 |