З 28 чэрвеня па 12 ліпеня ў Беларусі будзе праходзіць перэгрынацыя сімвалаў Сусветнага дня моладзі — крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani. Крыж і абраз пабываюць ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі і прыбудуць у тым ліку на ўрачыстасці ў Нацыянальны санктуарый у Будславе.
З 3 па 14 ліпеня разам з Piligrymka.by ёсць унікальная магчымасць наведаць Ізраіль і сумясціць паломніцкую паездку з чатырохдзённым адпачынкам на Міжземным моры ў Нетаніі.
16 ліпеня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай) у мінскай парафіі Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай адбудзецца парафіяльная ўрачыстасць. Святую Імшу ў 19.00 узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
16-19 ліпеня ў Івянцы адбудзецца V Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі 11-16 гадоў.
У гэтым годзе ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай пройдуць у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі 19-20 ліпеня. Таксама сёлета прыпадае 250 гадоў з часу асвячэння гудагайскага касцёла.
Рух “Focolare” запрашае ўсiх жадаючых на Марыяпаль - штогадовыя летнiя рэкалекцыi. Тэма – “Узаемная любоў у святле Тройцы”. Марыяпаль пройдзе з 18 па 20 лiпеня ў Баранавiчах, у доме братоў вярбiстаў па вул. Шаўчэнкi, 6.
Як і ў мінулыя гады, Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы папярэднічае «Музычная майстэрня» для касцёльных хораў, кантараў і ўсёй зацікаўленай у касцёльнай музыцы моладзі. Майстэрню будзе праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя імі музыканты з Польшчы. Сустрэча адначасова мае рэкалекцыйны характар.
Мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля і Каталіцкі моладзевы цэнтр імя св. Яна Боско запрашаюць дзяцей на адпачынак у летні лагер “Канікулы з Богам”. Лагер будзе арганізаваны салезіянамі з 14 па 25 ліпеня 2014 г. у Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску (вул. Пляханава, 28/1).
У Навагрудку ў перыяд з 25 па 30 ліпеня адбудуцца рэкалекцыі для кансультантаў па справах сямейнага жыцця, а таксама ў перыяд з 2 па 7 жніўня там жа запланавана правядзенне «Школы нараджэння».
З малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы на catholic.by арганізавана прамая відэатрансляцыя праз Інтэрнэт. Трансляцыя будзе адбывацца 25-27 ліпеня.
Парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) запрашае на фэст у гонар святой Ганны. Свята адбудзецца 26 ліпеня.
25–27 ліпеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пройдзе Малітоўная сустрэча моладзі. Сёлета дэвіз сустрэчы — «Шчаслівыя ўбогія духам» (Мц 5, 3).
У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дакументы кандыдытаў на паступленне і навучанне будуць прымацца да 26 ліпеня, уступнаму іспыту будуць папярэднічаць рэкалекцыі, якія адбудуцца з 24 па 27 ліпеня 2014 года.
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску запрашае міністрантаў (ад 12 гадоў) і юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем, на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 28 па 31 ліпеня.
26 ліпеня распачынаецца V пешая назарэтанская пілігрымка «Гродна-Навагрудак». Пілігрымка працягнецца да 31 ліпеня.