Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Партрэт ксяндза Станіслава Глякоўскага выставяць у Купалаўскім музеі ў Мінску
14.09.2015 17:44 | адбылося

17 верасня ў Купалаўскім музеі ў Мінску адбудзецца адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта — выстаўкі твораў заслужанага дзеяча мастацтваў Літвы Пётры Сергіевіча (1900–1984) «Сын роднага краю». Сярод выстаўленых прац можна будзе пабачыць партрэт святара Станіслава Глякоўскага, які некаторы час служыў у Чырвоным касцёле.

 
Мінская парафія Божага Цела запрашае на заканчэнне юбілейнага году з дня нараджэння Св. Тэрэзы ад Езус
13.10.2015 11:47 | адбылося

Урачыстасць з нагоды заканчэння юбілейнага году 500-годдзя з дня нараджэння Cв. Тэрэзы ад Езуса адбудзецца 15 кастрычніка ў капліцы Маці Божай Шкаплернай.

 
Майстар-клас для аніматараў «Сужэнскiх сустрэч» адбудзецца ў Баранавічах
14.10.2015 10:17 | адбылося

«Cужэнствы, якія перажываюць крызіс і прыязджаюць на "Сужэнскiя сустрэчы"» – пад такой назвай з 16 па 18 кастрычніка ў Баранавічах пройдзе майстар-клас для аніматараў сужэнскіх сустрэч.

 
Адбудзецца сустрэча сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі і малітва за сем’і
16.10.2015 17:41 | адбылося

17 кастрычніка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча сем’яў. Запрашаюцца ўсе сем’і Гродзенскай дыяцэзіі, асабліва тыя, якія ў гэтым годзе адзначаюць юбілей заключэння шлюбу, а таксама дзеці і моладзь.

 
У гродзенскім катэдральным касцёле адбудзецца Імша ў інтэнцыі працаўнікоў службы аховы здароўя
14.10.2015 20:25 | адбылося

18 кастрычніка ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі працаўнікоў службы аховы здароўя. Пачатак у 19.00.

 
У Полацку адбудзецца начное чуванне моладзі
17.09.2015 23:57 | адбылося

17-18 кастрычніка ў Полацку адбудзецца начное чуванне моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Чуванне будзе мець назву «Campus Misericordiae».

 
Дні духоўных сустрэч для юнакоў пройдуць у Шчучыне
12.10.2015 14:44 | адбылося

23-25 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбудуцца Дні духоўных сустрэч для юнакоў. Запрашаюцца юнакі ва ўзросце ад 15 гадоў і студэнты, якія хочуць прысвяціць час для сустрэчы з Езусам.

 
На сустрэчу ў Капцёўку запрашаюцца ўдзельнікі Колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі
24.10.2015 00:49 | адбылося

На сустрэчу Колаў Жывога Ружанца ў Санктуарыі Маці Божай Цярпліва Слухаючай у Капцёўцы, якая адбудзецца 24 кастрычніка, запрашаюцца святары, законныя сёстры, адказныя і ўдзельнікі гэтага ружанцовага малітоўнага руху.

 
Парафія ў Лучаі запрашае на фэст
17.10.2015 18:18 | адбылося

24 кастрычніка ў парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) адбудзецца фэст у гонар св. Тадэвуша, апостала. Парафія сардэчна запрашае на свята.

 
У Росі ўпершыню пройдуць рэкалекцыі для бяздзетных пар
17.10.2015 06:38 | адбылося

24 кастрычніка ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія) упершыню пройдуць рэкалекцыі для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей і прагнуць іх мець. Пачатак у 10 гадзін, заканчэнне ў 20.30.

 
Араторый у Дзятлаве запрашае на свой першы дзень нараджэння
13.10.2015 21:54 | адбылося

24 кастрычніка араторый імя блл. мучанікаў з Познані ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія) адзначыць свой першы дзень нараджэння. Прыняць удзел у яго святкаванні араторый запрашае ўсю Салезіянскую сям’ю ў Беларусі і ўсіх прыхільнікаў харызмы св. Яна Боско.

 
У Брэсце адбудзецца сустрэча хрысціянскай моладзі
10.10.2015 16:37 | адбылося

24 кастрычніка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце (вул. Леніна, 34) адбудзецца сустрэча хрысціянскай моладзі на тэму «Вы — святло свету».

 

 
Адбудуцца ўрачыcтасці з нагоды 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі
26.10.2015 23:53 | адбылося

27-28 кастрычніка ў Пінску пройдуць урачыстасці з нагоды 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі і 145-годдзя нараджэння яе першага пастыра — Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.

 
У мінскай архікатэдры адбудзецца Імша з нагоды ўспаміну св. Юды Тадэвуша
21.10.2015 11:45 | адбылося

28 кастрычніка Каталіцкі Касцёл адзначае літургічны ўспамін св. Юды Тадэвуша. З гэтай нагоды ў дзень свайго нябеснага апекуна Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе цэлебраваць святую Iмшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.

 
Ружанец праз скайп з’яднае моладзь Беларусі
28.10.2015 10:19 | адбылося

31 кастрычніка пасля святой Імшы, якая пачнецца ў 19.00 у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі) у Гродне, адбудзецца ружанцовая малітва з дапамогай Skype. У малітве прыме ўдзел моладзь як з Гродна, так і з іншых гарадоў Беларусі – Мінска, Магілёва, Пінска, Наваполацка.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 30 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.