У нядзелю Божай Міласэрнасці, 3 красавіка, урачыстую святую Імшу ў мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (Лошыца), дзе будуецца Нацыянальны санктуарый Божай Міласэрнасці, узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Эўхарыстыя пачнецца ў 15.00 у парафіяльнай капліцы на вуліцы Гашкевіча, 1.
3 красавіка ў парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі выступіць гурт Laudans з праграмай да свята Божай Міласэрнасці. Пачатак выступлення — пасля Імшы на 10.00.
З 1 па 3 красавіка ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Маладзечанскі раён) адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прысвечаныя распазнанню паклікання.
19 сакавіка адбудзецца пілігрымка Тракелі-Гродна, 5 красавіка арганiзуецца пілігрымка Чэнстахова-Рым-Ватыкан-Меджугор’е-Падуя на 12 дзён.
6 красавіка ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя ў Гродне пройдзе канферэнцыя на тэму «Божая Міласэрнасць». Мерапрыемства пройдзе ў межах красавіцкай сустрэчы супольнасці «Мужчыны святога Юзафа».
Міжрэлігійны суботнік, у якім прымуць удзел юдэі і хрысціяне, пройдзе ў Гомелі ўжо ў чацвёрты раз. Добраахвотнікі будуць працаваць на старадаўніх Прудкоўскіх могілках горада.
10 красавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пачнецца беатыфікацыйны працэс Эдварда Вайніловіча. Прапануем вашай увазе праграму адкрыцця беатыфікацыйнага працэсу.
У шостую гадавіну катастрофы пад Смаленскам, 10 красавіка, у 11.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ахвяр катастрофы і іх сем’яў. Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
8-10 красавіка ў Баранавічах адбудуцца XXXV рэкалекцыі цвярозасці Беларусі.
З нагоды 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 12 красавіка адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
З нагоды гадавіны распачацця малітоўнай акцыі «Няспынная малітва за Беларусь» 12 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі пройдзе міжканфесійная малітва за Беларусь.
Аб’яднанне вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі сардэчна запрашае ўсіх маладых манахаў і манахінь на І Усебеларускую сустрэчу законнай моладзі.
11-14 красавіка ў Баранавічах пройдзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча святароў, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне ў апошнія пяць гадоў.
Беларускую сталіцу з лекцыяй «Жыццё без межаў» 15 красавіка наведае вядомы ў свеце прапаведнік Нік Вуйчыч. Гісторыя жыцця мужчыны здзіўляе і натхняе.
17 красавіка ў канцэртнай зале Навагрудскай дзіцячай школы рамёстваў (былая музычная школа) адбудзецца аўтарскі музычны вечар кс. Тадэвуша Крыштопіка пад назвай «У Хрысце паратунак».