24 ліпеня адбудзецца асвячэнне крыжа на галоўнай вежы касцёла парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве. Асвячэнне здзейсніць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
24 ліпеня на сцэне амфітэатра ў Маладзечне выступіць хрысціянскі гурт «Небасхіл».
Рiligrymka.by запрашае на ХХХІ Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Кракаве з удзелам Святога Айца Францішка.
12 чэрвеня ў 12.30 у белай зале касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі маладога фотажурналіста Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем».
Piligrymka.by запрашае ў падарожжа 25-31 жніўня, падчас якога плануецца наведаць Талін, Хельсінкі, Рыгу, Аглону, памаліцца ў стакгольмскай катэдры і ўшанаваць рэліквіі святой Брыгіды.
З 24 па 30 ліпеня пройдзе VIІ пешая пілігрымка Гродна-Навагрудак, звязаная з ушанаваннем навагрудскіх сясцёр назарэтанак, якія загінулі мучаніцкай смерцю ў часы Другой сусветнай вайны.
30-31 ліпеня ў Навагрудку адбудуцца ўрачыстасці, звязаныя з 73-й гадавінай мучаніцкай смерці 11 сясцёр назарэтанак, якія ў часы Другой сусветнай вайны аддалі сваё жыццё за бацькаў сем’яў.
Галоўны каардынатар пілігрымкі на СДМ з Беларусі кс. Антоні Грэмза нагадвае пра тое, што ўзяць з сабой і як лепш даехаць на Сусветныя дні моладзі.
З 4 лютага па 4 жніўня 2016 года ў гіпермаркетах «Гиппо» ў Мінску на пр. Партызанскім 150 А, Гарэцкага 2 і Ігуменскім тракце 30 праходзіць акцыя «Добры чацвер». Акцыя накіравана на збор неабходных тавараў для выхаванцаў дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці.
Кармэліты босыя запрашаюць юнакоў ва ўзросце ад 14 гадоў на рэкалекцыі, прысвечаныя кармэліцкай духоўнасці і пакліканню да жыцця ў cупольнасці. Рэкалекцыі пройдуць у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
5 жніўня ўпершыню адбудзецца пілігрымка матацыклістаў з Браслава да росіцкіх мучанікаў на месца спалення жыхароў вёскі Росіца нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
6 жніўня ў парафіі Перамянення Пана ў в. Негарэлае (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пройдзе асвячэнне новай святыні. Асвячэнне здзейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Айцы марыяне запрашаюць на ўрачыстасці ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія), якія пройдуць 5-6 жніўня. Сёлета ў Росіцы традыцыйна ўшануюць мучанікаў беларускай зямлі Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, а таксама падзякуюць Богу за кананізацыю заснавальніка Кангрэгацыі айцоў марыянаў Станіслава Папчынскага.
6-7 жніўня адбудзецца II пешая пілігрымка з Мастоў у санктуарый Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія). Дэвіз сёлетняй пілігрымкі — «Будзьце міласэрныя, як Айцец ваш».
6-7 жніўня санктуарый Езуса Журботнага ў Росі прымае пілігрымаў, якія прыбудуць на ўрачыстасці з розных частак Гродзенскай дыяцэзіі.