Санктуарый Божай Міласэрнасці ў Мінску (Лошыца) запрашае да сумеснай малітвы Вяночка да Божай Міласэрнасці. Каб лепш адчуць еднасць у малітве, партал Catholic.by арганізуе онлайн-трансляцыі, да якіх можна далучацца кожны дзень а 15-й гадзіне, пачынаючы ад 8 снежня і на працягу ўсяго Юбілейнага Года Міласэрнасці.
Сёстры кармэліткі Дзіцятка Езуса запрашаюць да удзелу ў рэкалекцыях, прысвечаных разважанням пра духоўнае жыццё св. Рафала Каліноўскага, якія пройдуць 18-20 лістапада ў Брэсце (вул. Дворнікава, 53/1).
Адкрыццё Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці адбудзецца ў гродзенскай катэдры, лідскай Фары і дыяцэзіяльных санктуарыях 13 снежня 2015 г., закрыццё – 20 лістапада 2016 г.
Гэты год пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня 2015 г., і скончыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
Прадстаўляем агульную для ўсіх дыяцэзій Касцёла ў Беларусі праграму мерапрыемстваў Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці, які пройдзе з 8 снежня 2015 г. па 20 лістапада 2016 г. пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец».
Надзвычайны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці будзе працягвацца з 8 снежня 2015 г. (урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі) да 20 лістапада 2016 г. (урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету) пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец».
Святы Год Міласэрнасці абвясціў Папа Францішак. Гэты год пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня 2015 г., і скончыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
22 лістапада парафія Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве запрашае вернікаў на свята ў гонар святой Цэцыліі, апякункі касцёльных музыкантаў. Святая Імша з малітвамі за ўсіх, хто сваімі музычнымі талентамі — спевам і граннем на інструментах — дапамагае хваліць Пана, адбудзецца ў 18.00.
З 22 па 24 лістапада ў Навагрудку пройдзе фармацыйная сустрэча святароў Гродзенскай дыяцэзіі, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне менш за 5 гадоў і да 10 гадоў таму.
24 лістапада адбудзецца святкаванне 5-годдзя Дома міласэрнасці ў Лагішыне (Пінская дыяцэзія) — першай касцёльнай сацыяльнай установы ў Беларусі. Будаўніцтва Дома міласэрнасці па благаслаўленні Святога Айца Яна Паўла ІІ распачыналася пры кардынале Казіміру Свёнтку.
26 лістапада ў нарачанскай парафіі адбудуцца традыцыйныя «Андрэйкі» для дзяцей і моладзі Мядзельскага дэканата. У межах свята пройдзе конкурс ведаў, які ў гэтым годзе прысвечаны 100-годдзю Фацімскіх аб’яўленняў.
Рэкалекцыі для дзяўчат пройдуць у Гудагаі 25—27 лістапада. «Дні цішыні» арганізоўваюць сёстры кармэліткі ад Дзіцятка Езус. Вашай увазе праграма рэкалекцый і ўмовы ўдзелу.
Моладзь Пінскай дыяцэзіі запрашаецца на малітоўную сустрэчу і начное чуванне. Сустрэча пройдзе 26 лістапада ў Брэсце ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа (вул. Леніна, 34). Пачатак у 18.00.
25-27 лістапада ў Баранавічах у Доме Святой Тройцы па вул Шаўчэнкі, 6 пройдуць рэкалекцыі для сямейных пар «Сужэнскія сустрэчы». Удзельнікамі рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, нягледзячы на канфесійную прыналежнасць і наяўнасць касцёльнага ці царкоўнага шлюбу.
Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь на музычна-евангелізацыйную праграму «Святы любіць Бога», якая адбудзецца 26 лістапада ў гарадскім Доме культуры (вул. Камуністычная, 10).