З 15 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB з нагоды свята Божага Нараджэння сустрэнуцца са святарамі, кансэкраванымі асобамі, моладдзю і дзецьмі, студэнтамі і выкладчыкамі, выхавацелямі і катэхетамі, сем’ямі і рознымі рэлігійнымі рухамі архідыяцэзіі.