Праграма ІІ Усебеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы |
Анонсы
|
02.08.2011 16:22 |
Прапануем вашай увазе праграму ІІ Усебеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі «Укаранёныя і збудаваныя ў Хрысце, моцныя ў веры», якая адбудзецца ў Івянцы 5–7 жніўня 2011 г. Сустрэча будзе прымеркавана да 26-га Сусветнага дня моладзі і 20-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі.
r Праграма ІІ Усебеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі (Зорачкай * пазначаны пункты праграмы, якія будуць паказаны ў прамой відэатрансліяцыі )
5 жніўня - 10.00–16.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў і падзел на групы для круглых сталоў
- 17.30 — урачыстае адкрыццё, унясенне крыжа
- 18.00 — канферэнцыя «Укаранёныя ў Хрысце»
- 18.30–18.50 — пытанні моладзі да дакладчыка
- 19.00 — святая Імша і Нешпары
- 20.30 — вячэра
- 22.00* — канцэрт семінарыйных музычных гуртоў «Подых Духа» (Пінск) і «Ave» (Гродна)*
6 жніўня
- 08.00 — снеданне
- 09.00 — Ютрань з казаннем
- 10.00 — канферэнцыя «Збудаваныя ў Хрысце»
- 10.30 — пытанні моладзі да дакладчыка, выступленне музычнай майстэрні
- 11.00–12.00* — прэзентацыя дыяцэзій, святых месцаў, санктуарыяў*
- 12.15–13.00* — дыялог з біскупамі*
- 13.00 — абед
- 15.00 — Вяночак да Божай міласэрнасці
- 15.15 — канферэнцыя «Моцныя ў веры»
- 16.00 — пытанні моладзі да дакладчыка. Спевы
- 16.30 — пакутнае набажэнства. Споведзь (у касцёле і каля касцёла)
- 17.00 — тэматычныя круглыя сталы:
- дабрачыннасць, валанцёрства
- пакліканне да Божага служэння — хлопцы
- пакліканне да Божага служэння — дзяўчаты
- хрысціянская сям’я
- псіхалогія маладога чалавека
- малітоўныя групы
- акультызм
- сучасныя секты ў РБ
- Касцёл і СМІ
- вера і мастацтва (арт)
- 18.30 — справаздача з працы круглых сталоў (па 3 хвіліны)
- 19.30 — вячэра
- 20.30 — святая Імша і Нешпары
- 21.40* — уручэнне прызоў пераможцам фотаконкурсу «Чалавек — Божае стварэнне»*
- 22.00* — прэзентацыя дыяцэзій, святых месцаў, санктуарыяў*
- 23.00* — заключны канцэрт музычнай майстэрні*
7 жніўня
- 01.00–03.00 — начное чуванне ў касцёле
- 08.30 — снеданне
- 09.30 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі (на галоўнай сцэне)
- 10.00* — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі, затым працэсія з дарамі*
- 12.00* — завяршэнне малітоўнай сустрэчы моладзі:*
- асвячэнне фігуры Яна Паўла ІІ
- пасадка дрэва
- благаслаўленне пілігрымаў, якія выязджаюць у Мадрыд
- уручэнне памятнага знаку прадстаўнікам дыяцэзій.
(Зорачкай * пазначаны пункты праграмы, якія будуць паказаны ў прамой відэатрансліяцыі ) Важна
- Аб колькасці кандыдатаў да канфірмацыі неабходна паведаміць да 31 мая.
- З сабой мець палаткі, карыматы, спальнікі, адпаведнае адзенне.
- Кожная група павінна мець кіраўніка.
- За арганізацыю прыезду адказвае пробашч парафіі.
- Па магчымасці пры рэгістрацыі ўносіцца 5 тысяч рублёў.
|