У беларускіх мусульман распачынаецца Рамадан |
Беларусь |
10.08.2010 14:43 |
З 11 жніўня і на працягу 29 дзён мусульманскія вернікі будуць захоўваць пост. Па словах муфція Абу-Бекіра Шабановіча, «пост — гэта не толькі час фізічнага ўстрымання, але ў першую чаргу ўстрымання духоўнага, ад няправільных спраў». Рамадан завершыцца 9 верасня трохдзённым святам Ураза-байрамам. «Любая ласка ў гэтым месяцы спасылаецца ад Найвышэйшага ў тысячы разоў больш, чым у іншым, таксама і грахі, учыненыя ў гэтым месяцы, перавышаюць учыненыя ў іншы час», — адзначыў муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі. У апошнія дні посту вернікі раздаюць ачышчальную міласціну. |