Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Францыі прайшоў дзень посту і малітвы за краіну і сям’ю |
26.01.2013 09:01 |
25 студзеня ў Францыі стаў днём посту і малітвы за краіну і сям’ю. У гэтай ініцыятыве прынялі ўдзел каля 36 тысяч католікаў, выступіўшы такім чынам супраць праекту закона аб легалізацыі гомасексуальных саюзаў.
З прапановай правядзення дня посту і малітвы выступіла група свецкіх людзей. Ініцыятыву падтрымалі некаторыя іерархі, у тым ліку арцыбіскуп Ліёнскі кардынал Філіп Барбарэн і Апостальскі Нунцый у Францыі арцыбіскуп Луіджы Вентура. Прадстаўнік Папы ў лісце да арганізатараў акцыі пажадаў поспеху гэтай ініцыятыве — рэху маніфестацыі, якая адбылася ў Парыжы 13 студзеня з удзелам больш за 500 тысяч чалавек.
З удзельнікамі дня посту і малітвы злучылася моладзь з рымскага Згуртавання св. Лаўрэнція, распачаўшы ў 16 гадзін у гэты дзень ружанцовую малітву на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.