10 cамых яркіх падзей з жыцця Касцёла ў Беларусі за мінулы тыдзень |
Беларусь |
20.12.2015 22:01 |
Прыбыццё Бэтлеемскага агню ў Беларусь, Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры, выданне на беларускай мове папскай булы, падрыхтоўка да Божага Нараджэння і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень. Семінарысты з Гродна наведалі дзяцей у доме-інтэрнаце ў Галавічполлі
На працягу многіх гадоў навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведваюць дзіцячыя прытулкі і дамы Гродзенскага раёна. 16 снежня семінарысты сустрэліся з дзецьмі-інвалідамі з дома-інтэрната ў вёсцы Галавічполле. Пераважная большасць насельнікаў гэтага дома-інтэрната — сіроты або дзеці, ад якіх адмовіліся бацькі. Падчас сустрэчы семінарысты на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко спрабавалі адарыць дзяцей любоўю і радасцю надыходзячага свята, правялі катэхезу пра Божае Нараджэнне. Потым усе разам падзяліліся аплаткай і спявалі калядныя песні.
Супрацоўнікі «Caritas» з усёй Беларусі сабраліся разам на калядную сустрэчу Па традыцыі падчас каляднай сустрэчы кіраўнікі дыяцэзіяльных «Caritas» робяць справаздачу аб дзейнасці за мінулы год, дзелячыся сваімі дасягненнямі, радасцямі, а таксама планамі на будучы год.
Мансеньёр Марынка Антолавіч прызначаны Часовым павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі Арцыбіскуп
Клаўдыё Гуджэроцці прыступіў да дыпламатычных абавязкаў у братняй
Украіне, і да прыезду новага Апостальскага Нунцыя Часовым павераным у
справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі прызначаны сакратар
Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынка Антолавіч. Выдадзена на беларускай мове папская була «Misericordiae Vultus» Выданне булы «Misericordiae Vultus» па-беларуску здзейснена пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў.
У пастырскім пасланні на Божае Нараджэнне 2015 Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў беларусаў даверыцца Богу. Іерарх параўнаў жыццё чалавека, які не прыслухоўваецца да Божых наказаў, з «Тытанікам».
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB падзяліўся аплаткай з медперсаналам і пацыентамі абласнога клінічнага шпіталя ў Мінску Супольная малітва, урывак са Святога Пісання, які прачытаў супрацоўнік шпіталя, прамова біскупа, калядкі і добрае слова, прамоўленае адзін да аднаго, а таксама наведванне некаторых пацыентаў сталі ключавымі момантамі сустрэчы.
У Бараўлянах служаць
ксяндзы салезіяне, таму, як адзначыў біскуп Аляксандр Яшэўскі, яму
вельмі прыемна было раздзяляць гэты радасны момант свайго святарскага
служэння з медперсаналам і пацыентамі, памаліўшыся разам з імі і
падзяліўшыся аплаткай менавіта тут.
У аплаткавай сустрэчы з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам прынялі ўдзел катэхеты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, студэнты і выкладчыкі «Мінскага Тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля».
Каталіцкую моладзь Беларусі запрасілі на Сусветныя Дні Моладзі ў Кракаў па-беларуску Ролік «Не спазніся» з заклікам на нацыянальных мовах удзельнікаў Сусветных Дзён Моладзі (СДМ) у Кракаве-2016 прэзентавала медыяльная група падрыхтоўкі да СДМ. У запісе праекта прыняў удзел і беларус — семінарыст з супольнасці салезіянаў Артур Ляшнеўскі SDB.
У Беларусь прыбыў Бэтлеемскі агонь 18 снежня на польска-беларускай мяжы скаўты Польшчы перадалі Бэтлеемскі агонь — Святло міру — скаўтам з Беларусі.
«Па Беларусі агонь мы перавозім звычайна ў машынах. Перадача ажыццяўляецца ад адной скаўцкай адзінкі да другой. Кожная адзінка развозіць агонь у сваю і навакольныя парафіі. Дарога далёкая, таму мы выкарыстоўваем бяспечныя лампады, у якіх агонь можна перавозіць і якія не згаснуць ад лёгкага ветрыку», — распавёў Сatholic.by асістэнт генеральнага камісара скаўтаў Беларусі Улад Мацельскі. У перавозцы агню па Беларусі прымае ўдзел 15 скаўтаў. Ілья Лапато |