Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Звон звяртае думкі да Бога
Каляндар
13.10.2009 14:01

Як паведаміла 13 кастрычніка 2009 г. інфармацыйнае агенцтва newsby.org, пры галоўным храме Гродзенскай епархіі адкрылася першая ў вобласці школа званароў. З азамі звону вучняў пазнаёміць адзіны ў Гродзенскай вобласці прафесійны званар Юлія Мінчанка.

Выкладчыца курсаў званароў апавядае пра свой шлях да гэтай незвычайнай для жанчыны прафесіі наступным чынам: «Я сама родам з Віцебскай вобласці, з Полацка. У дзяцінстве мы хадзілі ў нядзельную школу ў Спаса-Еўфрасіньеўскі жаночы манастыр, і, як усім дзецям, нам цікава было ўсюды лазіць. Мы лазілі на званніцу, і сёстры давалі нам пазваніць». Так, па словах Юліі Мінчанка, у яе з’явілася любоў да гэтага мастацтва, і жыццё яна вырашыла звязаць са звонам званоў.

Адпрацаваўшы некалькі гадоў у гродзенскім храме, Юлія вырашыла паступіць ва універсітэт. Зараз яна выкладчык музыкі. Усё гэта прывяло да думкі арганізаваць курсы званароў. Зараз у выкладчыцы пяць вучняў. Варта адзначыць, што трапіць у школу могуць усе жадаючыя, бо спецыяльная музычная адукацыя не патрабуецца.

Адзін з вучняў выкладчыцы апавядае пра званарскае мастацтва так: «Звон мае асаблівае значэнне. З майго пункту гледжання, гэта асаблівая форма пропаведзі. Звон распаўсюджваецца на вялікую прастору. Чалавек, заняты сваімі думкамі і клопатамі, чуе звон. У яго з’яўляецца нагода, каб падумаць пра Бога, пра Царкву і ў чарговы раз перажагнацца».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.