Распачаўся Вялікі тыдзень |
Каляндар |
18.04.2011 16:51 |
У Каталіцкім Касцёле велікодным святам папярэднічае Вялікі тыдзень, які распачынаецца Пальмовай нядзеляй. Пальмовая нядзеля, якую сёлета хрысціяне адзначалі разам 17 красавіка, рыхтуе да перажывання мукі Хрыста ў літургічных абрадах Святога Пасхальнага Трыдуума (Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота). Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер вечарам Імшою Вячэры Пана, якая нагадвае Апошнюю Вячэру Езуса з Апосталамі. У Вялікую пятніцу — дзень смерці Хрыста — цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Вялікая субота — гэта дзень, калі Касцёл прабывае каля Гробу Пана. Святкаванне Вялікадня распачынаецца ўжо ў Пасхальную вігілію (у ноч з суботы на нядзелю). На світанні адбываецца літургічная цэлебрацыя Нядзелі Змёртвыхпаўстання Пана, якая распачынаецца ўрачыстай працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам вакол святыні, пасля чаго цэлебруецца ўрачыстая святая Імша, якая называецца рэзурэкцыйнай (лац. resurrectio — уваскрасенне). Вялікі тыдзень, які непасрэдна папярэднічае велікодным святам, пачынаецца з Пальмовай нядзелі. Пальмовая нядзеля прысвечана асабліваму разважанню пра муку Пана і непасрэдна рыхтуе нас да перажывання яе ў літургічных абрадах Вялікага тыдня. Перыяд Вялікага посту працягваецца да Вялікага чацвярга. Цэлебрацыяй святой Імшы Вячэры Пана распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум, які працягваецца ў Вялікую пятніцу і Вялікую суботу, а яго цэнтральнай і найбольш значнай урачыстасцю з’яўляецца Пасхальная вігілія. Завяршаецца Пасхальны Трыдуум Нешпарамі ў Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана. Святы Пасхальны Трыдуум з’яўляецца цэнтрам усяго літургічнага года. Гэты перыяд называюць таксама Трыдуумам Хрыста ўкрыжаванага, пахаванага і ўваскрослага, бо ён нагадвае таямніцу Пасхі, г. зн. пераход Пана з гэтага свету ў дом Нябеснага Айца. Праз здзяйсненне гэтай таямніцы ў літургічных і сакрамэнтальных знаках Касцёл унутрана яднаецца з Хрыстом. 21 красавіка — Імша Вячэры Пана Паводле традыцыі ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым. Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў спецыяльна падрыхтаванае месца, якое сімвалізуе цямніцу, дзе быў зняволены Езус пасля арышту ў Гетсіманскім садзе. З алтара здымаецца абрус, а табэрнакулюм застаецца пустым і прыадчыненым. 22 красавіка — Вялікая пятніца Мукі Пана 23 красавіка — Вялікая субота
Пасхальная вігілія з’яўляецца цэнтрам Святога Пасхальнага Трыдуума. У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Адзначэнне Пасхальнай вігіліі — гэта ўжо святкаванне Вялікадня. Выключнае значэнне ўрачыстасці Пасхі вынікае з таго, што змёртвыхпаўстанне Хрыста ўмацоўвае веру і надзею чалавека, а праз велікодныя сакрамэнты здзяйсняецца ўдзел Касцела ў таямніцы Хрыста: мы памерлі, былі пахаваны і ўваскрэснем разам з Ім. Вельмі развіты і багаты змест літургіі Пасхальнай вігіліі ўключае ў сябе ўсю гісторыю збаўлення. Пачынаецца яна з літургіі святла, падчас якой адбываецца благаслаўленне агню і пасхала — вялікай свечкі, што з’яўляецца сімвалам Хрыста і важным элементам літургіі. Затым спяваецца старадаўні грыгарыянскі спеў Exsultet, у якім абвяшчаецца радасная вестка пра ўваскрасенне Пана, пасля чаго ў літургіі слова Касцёл разважае пра цуды, ад стварэння свету ўчыненыя Богам дзеля збаўлення чалавецтва. Трэцяя частка Пасхальнай вігіліі — гэта літургія хросту, падчас якой асвячаецца вада і адбываецца хрост тых, хто рыхтаваўся прыняць гэты сакрамэнт, а ўсе астатнія вернікі аднаўляюць хросныя абяцанні. Падчас эўхарыстычнай літургіі адбываецца ўспамін смерці і ўваскрасення Пана праз складанне ў постацях хлеба і віна ахвяры Яго Цела і Крыві.
Літургічная цэлебрацыя Нядзелі Змёртвыхпаўстання Пана распачынаецца на світанні ўрачыстай працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам вакол святыні, пасля чаго цэлебруецца ўрачыстая святая Імша, якая называецца рэзурэкцыйнай (лац. resurrectio — уваскрасенне). |