Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дабрачыннасць


Таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі аказала дапамогу бяздомным
06.02.2014 15:38

Ужо не першы год дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі вядзе працу па аказанні дапамогі людзям без пэўнага месца жыхарства. З наступленнем халадоў бяздомныя маюць асаблівую патрэбу ў цёплым адзенні, абутку і гарачым харчаванні.

 
Адбылася сустрэча «Рады Карытас» у Беларусі
06.02.2014 15:17

6 лютага ў офісе “Нацыянальнага Карытас” адбылася сустрэча “Рады Карытас” у Беларусі. “Рада Карытас” была ўтворана для паляпшэння эфектыўнасці працы.

 
“Карытас” Пінскай дыяцэзіі арганізаваў сустрэчу з адзінокімі пенсіянерамі
03.02.2014 12:07

Валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” пры падтрымцы харчовых прадпрыемстваў г. Брэста арганізавалі сустрэчу з адзінокімі пенсіянерамі.

 
Прадстаўнікі беларускага “Карытас” пазнаёміліся з сістэмай дапамогі інвалідам у Аўстрыі
20.01.2014 16:46

У межах праекту “Акно ў свет” прайшла паездка дэлегацыі ў складзе прадстаўнікоў дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” у Беларусі і грамадскага аб’яднання бацькоў дзяцей і моладзі з інваліднасцю «БелАПДИиМИ» у Аўстрыю. Удзельнікі паездкі пазнаёміліся з сістэмай дапамогі інвалідам ад ранняга ўзросту да самастойнага пражывання і мелі магчымасць падзяліцца вопытам у гэтай сферы з партнёрамі з Аўстрыі і Арменіі.

 
Калядныя падарункі “Самарытанскі кашалёк” уручаны хворым дзецям
20.01.2014 14:02

Парафія Св. Юзафа ў Маладзечне падарыла дабрачыннаму каталіцкаму таварыству “Карытас” калядныя падарункі “Самарытанскі кашалёк”. Гэтыя падарункі збіраюць самі дзеці і дораць іншым дзецям.

 
Мінскі дэльфінарый падарыў радасць хворым дзецям
17.01.2014 13:06

Дзеці з анкалагічнымі захворваннямі, якія жывуць у Дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі, наведалі дэльфінарый «Немо». Білеты дзецям падарыў дэльфінарый, а паездку дзяцей і іх бацькоў  на прадстаўленне арганізавала каталіцкае дабрачыннае таварыства “Карытас” у Мінску.

 
«Карытас» арганізаваў для дзяцей з Лынтупаў наведванне заапарка і дэльфінарыя ў Мінску
09.01.2014 11:45

Дзякуючы каталіцкаму дабрачыннаму таварыству «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі дзеці парафіі ў Лынтупах здзейснілі паездку ў Мінск, дзе наведалі заапарк і дэльфінарый.

 
Архідыяцэзіяльны “Карытас” аказаў дапамогу адзінокім людзям і сем’ям прыёмнага тыпу
08.01.2014 16:15

Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі правяло акцыю “Зімовая дапамога” для адзінокіх людзей і сем’яў прыёмнага тыпу.

 
“Сaritas” арганізаваў у Мёрах свята для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі
08.01.2014 14:14

Пры падтрымцы каталіцкага дабрачыннага таварыства “Сaritas” Віцебскай дыяцэзіі ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах адбылося святочнае мерапрыемства для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

 
Смаргонская моладзь прадставіла святочны спектакль дзецям-інвалідам
06.01.2014 21:05

Моладзь араторыя імя святога Яна Боско ў Смаргоні разам з с. Ірынай Барцэвіч FMA 5 студзеня падарыла дзецям-інвалідам святочны спектакль “Не знайшлося месца сярод багатых”.

 
Дабрачынная ініцыятыва на заканчэнне Актавы Божага Нараджэння рэалізавана ў Оршы
03.01.2014 15:45

У парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы па традыцыі адзначылі заканчэнне Актавы Божага Нараджэння. Пасля Імшы дзеці і моладзь прадставілі батлейку, а потым атрымалі салодкія падарункі.

 
Нататкі місіянера: «На Божае Нараджэнне падарункі атрымалі амаль 900 дзяцей»
03.01.2014 14:09
 
Людзі з абмежаванымі магчымасцямі ў Глыбокім адсвяткавалі Божае Нараджэнне разам
30.12.2013 12:28

27 снежня ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім за сямейным сталом сабраліся разам са сваімі бацькамі людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы “Бэтэль-Карытас”, каб святкаваць Божае Нараджэнне. Былі запрошаны таксама святары парафіі, законная сястра і маладыя інваліды з тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва.

 
У Мозыры прайшоў дабрачынны калядны канцэрт з мэтай дапамогі дзецям
30.12.2013 11:39

29 снежня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мозыры прайшоў дабрачынны калядны канцэрт, арганізатарамі якога сталі парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дабрачынны фонд “Яднаючы сэрцы” і хрысціянская царква “Рака Жыцця”.

 
На Божае Нараджэнне валанцёры браслаўскага “Карытас”наведалі пацыентаў бальніцы
26.12.2013 13:50

У дзень Божага Нараджэння валанцёры “Карытас” парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе ў чарговы раз накіраваліся ў райбальніцу да тых, каго ў гэты святочны дзень  не было каму праведаць. Мэтай візіту валанцёраў было даць адчуць такім людзям, што пра іх ведаюць і памятаюць.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 Наступная > Апошняя >>

Старонка 5 з 7
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.