Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафіяльны адпуст у Цудзенішках у свята св. апостала Якуба |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
23.07.2010 15:02 |
Святыня была адноўлена дзякуючы працы пробашча парафіі кс. Андрэя Бурака і парафіян. Сакрамэнт канфірмацыі прынялі 49 чалавек, а 34 дзіцяці атрымалі памяткі аб Першай святой Камуніі. Святую Імшу ўпрыгожыў сваімі спевамі ансамбль «Крэсавяцы» з Ліды, канцэрт якога адбыўся пасля літургіі. У гаміліі бікуп Дзям’янка ўзгадаў гісторыю жыцця св. Якуба, які разам з іншымі вучнямі Езуса быў сведкам ўваскрашэння дачкі Яіра і Перамянення Пана на гары Табор. Гэты апостал «аддаў жыццё за абвяшчэнне збаўчай весткі Езуса», а традыцыя Касцёла апавядае, што перад смерцю ён пацалаваў свайго ката, які, узрушаны такім учынкам святога, навярнуўся да хрысціянскай веры.Па словах біскупа, апостал Якуб, як і іншыя апосталы, «меў недахопы і слабасці», якія мы бачым у пераказах евангелістаў, але разам з тым «меў вялікую душу і вялікае сэрца». |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.