Адэльск: у 20-ю гадавіну смерці кс. прэлата Пятра Барташэвіча і кс. Фелікса Сарокі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
17.01.2011 18:07 |
15 студзеня 2010 г. у Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя смерці былых адэльскіх пробашчаў кс. прэлата Пятра Барташэвіча і кс. Фелікса Сарокі. Урачыстасці распачаліся з сустрэчы ў мясцовым клубе, які быў перапоўнены вернікамі. На вялікім экране дэманстраваліся фатагарафіі з жыцця і дзейнасці гэтых святароў. Ксёндз Барташэвіч вельмі часта быў прадстаўлены са сваёй мамай Уладыславай. На пачатку пробашч кс. Валеры Быкоўскі прывітаў усіх прысутных і запрасіў на сцэну хор «Адальшчпанка». Затым прагучаў даклад на тэму сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў часы гэтых святароў, які падрыхтаваў прафесар гродзенскага ўніверсітэта. У дакладзе была раскрыта іх мужная дзейнасць у часы ганенняў на Касцёл. Прагучалі ў гэты дзень і выступленні сведкаў. Першым выступіў Мітрапаліт Кандрусевіч, які распавёў пра клопат кс. Барташэвіча аб моладзі, аб пакліканнях да святарства, яго адкрытасці да ўсіх людзей і надзвычайную пастырскую актыўнасць, якая змяніла парафіі ў Адэльску і Жалудку. Жывы інтарэс у слухачоў выклікалі словы арцыбіскупа аб тым, што кс. Барташэвіч зрабіў футбольнае поле ў Адэльску і ў сутане гуляў з дзецьмі ў футбол. Мітрапаліт таксама распавёў пра літургічную дакладнасць і захаванне літургічных нормаў кс. Сарокам, што вельмі важна пры цэлебрацыі святой Імшы і іншых набажэнстваў. Затым выступіў выхаванец кс. Барташэвіча кс. прэлат Антоні Ханько, канцлер гродзенскай курыі. Святар адзначыў надзвычайную пастырскую актыўнасцуь кс. Барташэвіча і паведаміў аб сваёй удзячнасці яму за дапамогу на шляху да святарства. Выступалі і іншыя сведкі, якія выказвалі Богу ўдзячнасць за святой памяці святароў Пятра і Фелікса. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, між іншым, падкрэсліў, як моцна кс. Барташэвіч любіў сваю маці і не раз указваў на вялікае значэнне сям’і ў пакліканні да святарства. Працягам урачыстасці стала святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Кандрусевіч. Канцэлебравалі літургію біскуп Кашкевіч і шматлікія святары. У гаміліі арцыбіскуп узгадаў жыццёвы і святарскі шлях кс. Барташэвіча і кс. Сарокі, падкрэсліўшы пры гэтым, што ў часы пераследу гэтыя святары «былі тымі бэтлеемскімі зоркамі, якія ў Іерарх таксама нагадаў пра значэнне паслугі святара, які абвяшчае слова Божае, цэлебруе сакрамэнты і будуе хрысціянскую супольнасць. Напрыканцы, у кантэксце хуткай беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, прамотара Божай міласэрнасці, Мітрапаліт назваў кс. Барташэвіча і кс. Сароку «знакамі Божай міласэрнасці, бо праз іх паслугу людзі знаходзілі надзею. Свята ўдалося. Вернікі запомняць яго надоўга. |