Каманда гродзенскай парафіі прыняла ўдзел у Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
03.02.2012 11:44 |
Дзякуючы добрай арганізацыі спартыўнага мерапрыемства, кожны яго ўдзельнік мог адчуць задавальненне ад гульні. 1 лютага гродзенская каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве, дзе заняла 4-е месца з 14 каманд. У намінацыі лепшага ўдзельніка спаборніцтваў перамог Андрэй Снігіра, а ў намінацыі самага ветлівага ўдзельніка — Марэк Занеўскі (абодва ўдзельнікі з парафіі Маці Божай Вастрабрамскай). Адмысловы кубак з надпісам «За клопат пра дзяцей» быў уручаны душпастыру парафіі Маці Божай Вастрабрамскай кс. Артуру Малафею, які разам з трэнерам Аляксандрам Гусарам суправаджаў сваю каманду. Таксама арганізатары падрыхтавалі спецыяльныя ўзнагароды і падарункі для кожнага ўдзельніка турніру. |
Фотарэпартаж |