Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у мерапрыемстве з нагоды 75-годдзя Мінскай вобласці |
Іерархі |
18.01.2013 16:05 |
18 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 75-годдзя Мінскай вобласці. Яно адбылося ў Палацы культуры ў Маладзечне. У віншавальным слове, узгадваючы пра заснаванне адміністратыўных структур, сярод якіх таксама вобласці, Мітрапаліт нагадаў, што адміністратыўна-тэрытарыяльныя падзелы вядомыя яшчэ з часоў Старога Запавету і што менавіта закон Майсея даў Ізраэлю новую адміністратыўную структуру. «Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква таксама складаюцца з дыяцэзій, якія дзейнічаюць на канкрэтна вызначанай тэрыторыі адной краіны. Усё гэта чыніцца для больш эфектыўнага кіравання і развіцця як дзяржаўных і грамадскіх, так і духоўных адзінак краіны», — дадаў арцыпастыр. Іерарх звярнуў увагу на адметнасці Мінскай вобласці ў рэлігійным сэнсе: на яе тэрыторыі «знаходзіцца Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, які сёлета адзначае 400-гадовы юбілей»; «асаблівае месца ў сакральнай культуры займае касцёл Божага Цела ў Нясвіжы». Паміж кіраўніцтвам вобласці і рэлігійнымі арганізацыямі «развіваюцца добрыя, канструктыўныя адносіны». Поўны тэкст віншавальнага слова Мітрапаліта>>> (AG) |