Арцыбіскуп Луіджы Брэссан, удзельнік ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума: Мы вельмі спадзяемся, што гэтыя Форумы спрыяюць адзінству |
Іерархі |
03.06.2014 21:15 |
З 2 па 6 чэрвеня ў Мінску праходзіць ІV Каталіцка-Праваслаўны Форум на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе», у якім прымаюць удзел каталіцкія і праваслаўныя іерархі з розных краін Еўропы. Catholic.by паразмаўляў у межах Форума з арцыбіскупам Трэнцкім (Італія) Луіджы Брэссанам. Іерарх нагадаў, што першы з дадзеных Форумаў праходзіў менавіта ў Трэнта, дзе ён з’яўляецца ардынарыем. “Мы вельмі спадзяемся, што гэтыя Форумы спрыяюць адзінству - перш за ўсё для таго, каб мы маглі дапамагаць нашым народам”, - сказаў арцыбіскуп. |