Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел: Хочацца, каб выказванні нашых дэлегатаў, у якіх гучыць заклапочанасць духоўна-маральным станам грамадства, былі пачуты |
Іерархі |
03.06.2014 21:18 |
У ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе», які праходзіць у Мінску з 2 па 6 чэрвеня, сярод іншых праваслаўных і каталіцкіх іерархаў розных краін прымае ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел. Пра свае надзеі, звязаныя з Форумам, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі расказаў Catholic.by. “Хочацца, каб усе выказванні нашых дэлегатаў, у якіх гучыць заклапочанасць духоўна-маральным станам грамадства, былі пачуты кіраўнікамі еўрапейскіх дзяржаў на самым высокім узроўні, - прызнаўся іерарх. - Каб мы маглі захаваць тую духоўную спадчыну, якую мы маем сёння. Яна прынесена на зямлю самім Богам, Збаўцам свету, перададзена апосталам, захоўваецца і зберагаецца ў недрах нашых Цэркваў”. “Хочацца пажадаць, каб гэтая заклапочанасць была пачута, - сказаў Мітрапаліт Павел. - Каб не размываліся духоўна-маральныя каштоўнасці ліберальнымі поглядамі, вальнадумствам”. |