Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён: Мы павінны перш за ўсё памятаць аб тым, што наша галоўная задача – захоўваць вернасць Хрысту |
Іерархі |
04.06.2014 08:21 |
У ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе», які праходзіць у Мінску, прымае ўдзел старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. Пра тое, аб чым важна памятаць іерархам хрысціянскіх Цэркваў у сучасным плюралістычным свеце, Мітрапаліт расказаў у размове з Catholic.by. “Мы павінны перш за ўсё памятаць аб тым, што наша галоўная задача – гэта захоўваць вернасць Хрысту, - адзначыў іерарх. - Як Хрыстус нам наказаў жыць – так мы і павінны жыць, якія Ён нам даў маральныя ўстаноўкі – згодна з такімі мы павінны і паступаць. І так мы павінны вучыць нашу паству”. |