Мітрапаліт архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Паоло Пеццы: Мы чакаем ад ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума паглыблення нашага дыялогу |
Іерархі |
04.06.2014 08:39 |
“Ад гэтага Форума мы чакаем таго, каб працягваўся, паглыбляўся і развіваўся наш дыялог, наша ўзаемаразуменне”, - адзначыў у размове з Catholic.by Мітрапаліт дыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паоло Пеццы. Іерарх прымае ўдзел у ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе», які праходзіць у Мінску. Кажучы пра надзею, якую ён ускладае на дадзены Форум, арцыбіскуп адзначыў, што “надзея заўсёды звязана з Хрыстом, інакш гэта не хрысціянская надзея”. “Праблема мовы, праблема няведання адзін аднаго часта становяцца перашкодамі, ствараюць сцяну паміж намі”, - заўважыў іерарх і дадаў, што ад Форума якраз і чакаецца паглыбленне ўзаемаразумення паміж удзельнікамі. |