Біскуп Сандамірскі Кшыштаф Ніткевіч: Важна, каб плюралізм не адбіраў моцы, яснасці ў перадачы Евангелля |
Іерархі |
05.06.2014 09:26 |
“Касцёл павінен заставацца верным сваёй місіі: падтрымліваць, дапамагаць, абараняць рэлігійную свабоду, але адначасова быць верным сваёй ідэнтычнасці”, - падзяліўся ў размове з Catholic.by біскуп Сандамірскі Кшыштаф Ніткевіч, старшыня Рады па справах экуменізму ў епіскапаце Польшчы. Іерарх знаходзіцца сярод удзельнікаў ІV Праваслаўна-Каталіцкага Форума “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе”, які праходзіць у Мінску. Рэлігійны і культурны плюралізм у Еўропе, па словах біскупа, “з’яўляецца фактам” і “вынікае з самой прыроды хрысціянства, якое развівалася ў канкрэтных геаграфічных і гістарычных абставінах”. “Гаворка ідзе пра тое, каб гэты плюралізм ні ў якім разе не адбіраў моцы, сілы, яснасці ў перадачы Евангелля”, - падкрэсліў іерарх. |