Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пытанне разведзеных асобаў становіцца найбольш абмяркоўваемай тэмай Сіноду Біскупаў
Іерархі
10.10.2014 13:48

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які прымае ўдзел у ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, зазначыў, што найбольш абмяркоўваемай тэмай Сіноду становіцца праблема разведзеных асобаў.

Паводле слоў арцыпастыра, удзельнікамі Сінода агучвалася думка, што сакрамэнт Эўхарыстыі для разведзеных асобаў, якія ўзялі другі шлюб без пацвярджэння несапраўднасці папярэдняга, не адпавядае вучэнню Хрыста і мела б негатыўны ўплыў на Яго вучэнне аб непарыўнасці сакрамэнту шлюбу.

Было нагадана, што Камунія магчыма толькі ў тым выпадку, калі мужчына і жанчына жывуць як брат і сястра — без сексуальных адносін.

Як зазначыў беларускі іерарх, вялікі рэзананс ў пытаннях разведзеных людзей назіраўся ў Германіі. Як адзначалася на Сінодзе, жыхары Германіі, абмяркоўваючы праблемы сем’яў, абмяркоўвалі таксама ідэю допуску да сакрамэнту Эўхарыстыі разведзеных і тых, хто ўступіў у шлюб у другі раз.

Была агучана думка пра тое, што калі ў пэўных сітуацыях да сакрамэнту Эўхарыстыі могуць быць дапушчаныя хрысціяне не каталіцкай канфесіі, то чаму ў некаторых момантах такое выключэнне не робіцца для разведзеных і тых, хто ўступіў у шлюб другі раз.

Біскупы выказалі заклапочанасць той з’явай, што другі — несакрамэнтальны — шлюб закрывае дзверы для ўдзелу ў сакрамэнтах, што паступова аддаляе сужэнцаў ад Касцёла і таму з’яўляецца новым выклікам для Касцёла.

Звярталася ўвага на тое, што сакрамэнт Эўхарыстыі — не для дасканалых, а для тых, хто знаходзіцца ў дарозе. Біскупы, аднак, зазначылі, што гэтыя «падарожныя» павінны ісці разам з Хрыстом. Было нагадана, што ў пытаннях сям’і неабходна знайсці баланс паміж дактрынай і душпастырствам, каб «дактрына рэалізавалася ў душпастырстве ў адпаведнасці з выклікамі часу».

Арцыбіскуп Кандрусевіч дадаў, што асаблівая ўвага была ўдзелена і пытанню паўторных шлюбаў, у якіх муж і жонка належаць да розных хрысціянскіх Цэркваў — каталіцтва і праваслаўя. Было нагадана, што згодна з кананічным правам шлюб паміж разведзеным праваслаўным і каталіцкім бокам не сапраўдны. Было ўзнята пытанне, як урэгуляваць гэтую сітуацыю, калі абодва бакі прымаюць удзел у каталіцкіх набажэнствах і хацелі б прыступаць да сакрамэнтаў.

Выказвалася думка, што, не дазваляючы разведзеным і тым, хто ўступіў у паўторны шлюб, прымаць удзел у сакрамэнтальным жыцці, Касцёл становіцца «гета для дасканалых», а не палявым шпіталем для параненых.

На Сінодзе абмеркавалі і сітуацыю, калі бацькі, якія не маюць сакрамэнтальнага шлюбу, хочуць ахрысціць дзіця, але самі не жадаюць браць на сябе абавязкі, да якіх абавязвае гэты сакрамэнт. Як прызнаў арцыбіскуп, такая праблема існуе і ў Беларусі.

Удзельнікі Сіноду сышліся на думцы, што ўсе намаганні будуць марнымі, калі ў абмеркаванні гэтых пытанняў яны адыдуць ад вучэння Хрыста.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію