Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
						
						
| Бабруйская парафія запрашае наведаць свой інтэрнэт-сайт | 
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія | 
| 17.02.2010 13:14 | 
|  Шмат беларускіх парафій і касцёлаў маюць даўнюю, цікавую, але, на жаль, часта трагічную гісторыю. Не з’яўляецца выключэннем і парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), якая была ўтворана ў 1903 г. Пабудаваны ў 1901–1903 гг. касцёл быў зачынены ў савецкі час і прыстасаваны пад залу прадпрыемства, у 1990-я гг. касцёл быў адноўлены. У Бабруйску працавалі такія славутыя беларускія святары, як святы Андрэй Баболя і арцыбіскуп Магілёўскі Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч. Пра багатую гісторыю гэтай святыні і дзейнасць парафіі на сучасным этапе цяпер можна даведацца і ў Інтэрнэце на старонцы http://katolikbk.org. Увазе наведвальнікаў прапануецца таксама расклад святых Імшаў, катэхезаў, працы бібліятэкі. | 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
					











 для друку
 для друку
