Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пасхальная вігілія: Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў вернікаў занесці благаслаўленне ў свае дамы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
04.04.2010 03:40

«Прыміце благаслаўленне і занясіце яго ў свае дамы: да тых, хто хацеў прыйсці, але не мог, да тых, хто мог, але не прыйшоў. Хрыстус уваскрос для ўсіх і ўсіх адкупіў. І Касцёл моліцца за ўсіх», — звярнуўся да вернікаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас цэлебрацыі Пасхальнай вігіліі ў мінскай архікатэдры 3 красавіка 2010 г.

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2010 года >>>

З нагоды светлага свята Уваскрасення Пана Мітрапаліт прамовіў віншаванні на 11 мовах: беларускай, рускай, польскай, літоўскай, латышскай, украінскай, нямецкай, італьянскай, іспанскай, французскай, англійскай.

На заканчэнне літургіі арцыпастыр выказаў падзяку ўсім святарам, якія праз рэкалекцыі і ўдзяленне сакрамэнту пакаяння рыхтавалі вернікаў да глыбокага перажывання вялікай урачыстасці.

Шчырыя словы ўдзячнасці арцыбіскуп Кандрусевіч скіраваў і ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі за віншаванні і пажаданні кіраўніка краіны са святам Пасхі.

Са словамі асаблівай падзякі іерарх звярнуўся да Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта за яго цёплыя віншаванні, а таксама за магчымасць маліцца падчас гэтай літургіі з яго прадстаўніком протаіерэем Аляксандрам Шымбалёвым. «Гэта знак міжхрысціянскай салідарнасці і знак таго, што мы верым у аднаго ўваскрослага Хрыста, нашага адзінага Збаўцу. Перадайце мае самыя найлепшыя пажаданні Мітрапаліту Філарэту», — сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Падзяку і віншаванні ад арцыпастыра атрымалі таксама працаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, якія забяспечылі прамую трансляцыю набажэнства, што дазволіла шматлікім вернікам, якія з нейкай прычыны не змаглі прымаць удзел у Пасхальнай вігіліі. Асаблівая падзяка за магчымасць трансляцыі літургіі была скіравана ў адрас адказнага за СМІ пры Сакратарыяце ККББ кс. Аляксандра Амяльчэні і кс. Юрыя Санько.

Падзяку атрымалі ўсе, хто прычыніўся да падрыхтоўкі і правядзення набажэнства: пробашч архікатэдральнай парафіі кс. Антоні Клімантовіч, кс. Ян Крэміс і ўся літургічная група разам з семінарыстамі і міністрантамі, хор, аркестр, служба парадку, дэкаратары, міліцыя і інш.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме