Мітрапаліт Кандрусевіч аб падрыхтоўцы да 400-годдзя прабывання цудоўнага абраза Маці Божай у Будславе |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.07.2010 00:04 |
Па словах Мітрапаліта Кандрусевіча, перш за ўсё неабходна завяршыць рамонт святыні. На сённяшні дзень зроблена 70% вонкавага рамонту, быў зменены дах, электрычнае абсталяванне, часткова заменены вокны. Такім чынам, адно з пытанняў, узнятых падчас сустрэчы, датычыла супольнага ўдзелу дзяржавы і Касцёла ў завяршэнні рамонту базылікі. Вялася таксама размова аб удасканаленні арганізацыйных момантаў. Як паведаміў арцыпастыр, да юбілейных урачыстасцяў плануецца выдаць марку з выявай Маці Божай Будслаўскай. «На гэты юбілей мы будзем запрашаць біскупаў з-за мяжы, плануецца таксама запрасіць шмат дэлегацый, — адзначыў іерарх. — Дзякаваць Богу, мы жывём у часы свабоды веравызнання, аднак секулярны свет нясе іншыя выклікі. І на іх трэба адказваць. Таму такія мерапрыемствы, як будслаўскія ўрачыстасці, вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, адыгрываюць вельмі важную ролю. Мы бачым, як шмат прыходзіць пілігрымаў, якія пераадольваюць шматлікія кіламетры. Мы хочам, каб чалавек, які, можа, згубіўся ў гэтым свеце, прыйшоў да Бога». |