Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Будслаў прыбыла амаль 2500 пешых пілігрымаў
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.07.2011 21:21

1 ліпеня 2011 г., у вігілію ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, у Нацыянальны санктуарый у Будславе прыбылі амаль 2500 пешых пілігрымаў. Момант уваходу ў Будслаў назвычай хвалюючы: за плячыма шматлікія кіламетры, фізічная стома, духоўны ўздым, моцная вера і вялікая надзея ў Богу.

Па традыцыі, пасля прывітання кожнай групы пілігрымаў, кусташ санктуарыя а. Віктар Бурлака запрашае здарожаных і шчаслівых пілігрымаў у святыню. З вялікай пашанай да Найсвяцейшай Панны яны на каленях ідуць да алтара, дзе змешчаны цудоўны абраз. Ідуць, молячыся, праслаўляючы Бога праз Марыю, выпрошваючы праз яе заступніцтва патрэбныя ласкі.


Пешыя і вела- пілігрымкі:

1) Першая за апошнія 15 гадоў пілігрымка Барысаў-Будслаў -- 101 чалавек
2) ХІІ Пілігрымка Жодзіна-Будслаў -- 52 чалавекі
3) VIII Пілігрымка Ракаў-Будслаў – 60 чалавек
4) VI Пілігрымка Мінск-Будслаў (пакутная) -- 45 чалавек
5) ХVI Пілігрымка Нарач-Будслаў -- 274 чалавек
6) VIІ Пілігрымка Вілейка-Будслаў -- 100 чалавек
7) І Пілігрымка Івянец-Будслаў -- 210 чалавек
8) ХХ пілігрымка Маладзечна-Будслаў -- 328 чалавек
9) VIІ Велапілігрымка Мінск-Будслаў -- 5 чалавек
10) ХХІ Пілігрымка Мінск-Будслаў -- 305 чалавек
11) Аб’яднаная Віцебская дыяцэзія – 876 чалавек
12) Пілігрымка байкераў Варшава-Будслаў -- 10 чалавек
12) Велапілігрымка Польшча–Будслаў – 27.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.