Першы дзень Будслаў-2011: Імша для пілігрымаў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
01.07.2011 23:39 |
1 ліпеня 2011 г. з 13 гадзін у Будслаў пачалі прыбываць пілігрымы. Кожную групу вітаў на парозе будслаўскай святыні кусташ санктуарыя. Сёлета на ўрачыстасці прыбылі амаль 2,5 тысячы людзей. А 18-й гадзіне адбылася святая Імша з удзелам пілігрымаў, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Літургіі папярэднічалі песні пілігрымаў, якія, сабраўшыся ў групы на плошчы перад касцёлам, радасна святкавалі сваё доўгачаканае прыбыццё да святыні. У гаміліі біскуп распавёў аб 4 вялікіх слупах нашай веры, галоўным з якіх з’яўляецца Эўхарыстыя. Таксама біскуп Блін прапанаваў усім жадаючым па добрай традыцыі сфатаграфавацца разам з ім на памяць пасля Імшы. Літургія суправаджалася вясёлымі спевамі, у якіх удзельнічалі пілігрымы. Біскуп Віцебскі падзякаваў усім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы гэтай святой Імшы, у прыватнасці, хору, святарам, якія ішлі ў санктуарый разам з вернікамі, кансэкраваным асобам і айцу кусташу, які, па словах іерарха, гасцінна прыняў пілігрымаў у святыні. Пасля Імшы адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Акафіст, які ўзначаліў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, Нешпары і малітва Ружанца. |
Фотарэпартаж |