Будслаў прывітаў пілігрымаў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
06.07.2012 21:28 |
Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе распачаліся. Сёлета ў Будслаў прыйшлі каля 2500 пілігрымаў з усіх дыяцэзій Беларусі, сярод якіх таксама пілігрымы з Расіі і велапілігрымы з Мінска і Барысава. Больш за ўсё пешых пілігрымаў прыйшло з Мінска (каля 300 чалавек), Баранавічаў (274), Нарачы (251) і Маладзечна (220). Пачынаючы з абеду, пілігрымы прыбывалі ў святыню, а ўвечары для іх адбылася Імша, якую ўзначаліў біскуп дыяцэзіі Святога Клімента ў Саратаве Кліменс Пікель. З гэтага года святкаванні ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будуць не 2 ліпеня, а ў першую суботу ліпеня. Сёлетні фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай праходзіць пад дэвізам «Марыя — Маці Збаўцы» і з’яўляецца падрыхтоўкай да 400-гадовага юбілею прысутнасці тут цудадзейнага абраза, што адбудзецца ў 2013 годзе. |
Фотарэпартаж |