Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адвэнтавае чуванне моладзі прайшло ў Магілёве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.12.2015 13:40

12 снежня ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбылося адвэнтавае чуванне моладзі Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Чуванне было прысвечана тэме «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць».

Падчас сустрэчы айцец Раман Шульц ОР прамовіў канферэнцыю аб Божай міласэрнасці, а пасля разам з моладдзю парафіі Св. Казіміра і св. Ядзвігі правёў разважанні падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Моладзь магілёўскай парафіі Св. Антонія правяла Вяночак да Божай Міласэрнасці. Моладзь з Бабруйска прадставіла сцэнку.

У межах чування адбыліся таксама канцэрт гурта «Laudans» і ружанцовая малітва, разважанні да якой падрыхтавала моладзь з магілёўскай катэдральнай парафіі.

Завяршылася сустрэча супольнай святой Імшой.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.