Літургія Вялікай пятніцы прайшла ў пінскай катэдры (+фота) |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
04.04.2015 11:58 |
Вечарам 3 красавіка парафіяне і святары горада Пінска і ваколіц сабраліся ў пінскай катэдральнай базыліцы на Літургію Вялікай пятніцы. Набажэнства ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Пастыр дыяцэзіі звярнуў увагу вернікаў на велізарную каштоўнасць Хрыстовага Крыжа. Па словах біскупа, праз Крыж Езуса праходзіць мяжа сутыкнення бязбожнай цывілізацыі нянавісці і Хрыстовай цывілізацыі Любові.
Пінскі ардынарый заахвоціў вернікаў ніколі не адыходзіць ад крыжа, а свае чалавечыя цярпенні і нягоды яднаць з пакутамі Божага Сына. Біскуп заўважыў, што толькі ў Крыжы і Ахвяры Езуса Хрыста чалавек здольны адшукаць сэнс крыжоў, якія прыносіць гэтае зямное жыццё. (AG)
|
Фотарэпартаж |