У Пінску асвяцілі касцёл св. Бэнэдыкта, пабудаваны за пяць месяцаў |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
28.10.2015 00:50 |
27 кастрычніка асвячэннем новага касцёла святога Бэнэдыкта ў Пінску пачаліся ўрачыстасці 90-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі і духоўнай семінарыі i 145-й гадавіны нараджэння першага біскупа Пінскага Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага. Касцёл святога Бэнэдыкта быў узведзены за вельмі кароткі час — пяць месяцаў. Гэты касцёл будзе яднаць католікаў з трох новых мікрараёнаў горада: Лугі, Верасы, Радужны і Паўднёвы, у якіх жыве каля 70 тысяч чалавек. Гэтая падзея стала для Пінска знакавай. Касцёл св. Бэнэдыкта — другая каталіцкая святыня ў горадзе і першая, пабудаваная там пасля амаль двухсотгадовага перапынку. Насельніцтва Пінска на сённяшні дзень складае каля 130 тысяч чалавек. На тэрыторыі парафіі пражывае шмат маладых сем’яў. На ўрачыстасці было шмат дзяцей і моладзі, што сведчыць аб тым, што парафія мае будучыню. У вачах многіх прысутных заўважалася радасць. На ўрачыстасць прыбыло шмат запрошаных гасцей. Узначаліў урачыстасць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Прысутнічалі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, усе біскупы Беларусі, біскуп Луцкай дыяцэзіі (Украіна) Віталій Скамароўскi, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, духавенства з Беларусі і замежжа, прадстаўнікі дзяржаўнай улады і дыпламатычнага корпусу. «У 1662 годзе бэнэдыктынцы збудавалі там прыгожы касцёл. Сваім хараством і веліччу гэты храм не саступаў нашай катэдры. На працягу стагоддзяў манахі згодна з дэвізам заснавальніка, св. Бэнэдыкта з Нурсіі — “Маліся, працуй і нясі людзям надзею”, — перадавалі багацце сваёй духоўнасці палешукам. Святы Бэнэдыкт з’яўляецца пачынальнікам манаскага жыцця Касцёла лацінскага абраду, апекуном Еўропы», — нагадаў іерарх. «Падчас Другой сусветнай вайны гітлераўцы ўзарвалі касцёл у Гарадзішчы і знішчылі шматвяковую спадчыну, якая пакаленнямі веруючых захоўвалася ў творах сакральнага мастацтва і архітэктуры. На памяць аб страчанай спадчыне пінчукі збудавалі касцёл пад іменем св. Бэнэдыкта, — адзначыў пінскі ардынарый. — Гэтая будоўля з’яўляецца не толькі памяццю пра мінулае, але і выразам патрэбы сучаснага грамадства ў святыні. Будаўніцтва касцёла пачалося па жаданні вернікаў, якія тут пражываюць». «У цэнтры новага касцёла мы бачым алтар — месца, дзе здзяйсняецца Эўхарыстычная ахвяра, падчас якой на нашых вачах нараджаецца Эўхарыстычны Хрыстус, каб быць Богам з намi i быць хлебам вечнага жыцця», — нагадаў Мітрапаліт і дадаў, што «ў будаваннi Касцёла, як Божага народу, Эўхарыстыя мае выключнае значэнне». «Яны маюць вельмi важнае значэнне ў культуры сучаснага секулярызаванага свету, якi iмкнецца толькi да таго, каб як мага больш мець, i такiм чынам выхоўвае працаголiкаў, — падкрэсліў Мітрапаліт. — Няхай жа гэты тытул касцёла нагадвае нам аб тым, што мы павiнны не толькi працаваць, але i малiцца». «Гэты будынак уяўляе сабой жывую памяць і вялікую надзею на будучыню» «Асабліва моладзі, тут прысутнай, даручаю ад імя Папы Францішка задачу быць жывымі сведкамі веры — і ў гэтым касцёле, і ўсюды, дзе ёй давядзецца жыць, працаваць і дзейнічаць», — дадаў Апостальскі Нунцый.
|
Фотарэпартаж |