Біскуп Антоні Дзям’янка адчыніў Брамы Міласэрнасці ў святынях Пінскай дыяцэзіі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
14.12.2015 14:16 |
13 снежня былі адчынены Святыя Дзверы ў Пінскай дыяцэзіі. Адкрыццё Брамы Міласэрнасці ў пінскай катэдры, у Лагішыне і Брэсце здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Адкрыццё Брамы Міласэрнасці, якую сімвалізуюць дзверы катэдраў, санктуарыяў і касцёлаў, стала добрай нагодай, каб кожнаму верніку засяродзіцца на аднаўленні сваёй еднасці з Богам. У новым Годзе Міласэрнасці Каталіцкі Касцёл праз пакаянне і паяднанне заахвочвае па-новаму перажыць сваё адраджэнне праз Міласэрнасць. Спазнаючы Міласэрнасць Бога ў дачыненні да сябе, быць міласэрнымі да іншых. Папа Францішак адкрыў Святыя Дзверы ў Ватыкане 8 снежня. Гэты дзень стаў пачаткам Юбілейнага Года Міласэрнасці, які доўжыцца да 20 лістапада 2016 года. У мінулы раз «Брама Міласэрнасці» адкрывалася ў 2000 годзе. (AYU) |
Фотарэпартаж |