Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Свята Божай Міласэрнасці ў Бярозе: прайсці праз Брамы і знайсці надзею
Беларусь - Пінская дыяцэзія
05.04.2016 14:52

3 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г. Бяроза сабраліся вернікі Пружанскага дэканату Пінскай дыяцэзіі — з Шарашова, Перадзельска, Пружанаў, Івацэвічаў, Косава, Вулькі Касаўскай, Ружанаў, Сігневічаў, Белаазёрска і самой Бярозы — разам са сваімі пробашчамі.

Вернікі прайшлі праз Брамы Міласэрнасці, адчыненыя ў касцёле ў Бярозе з нагоды Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.

Таксама яны прынялі ўдзел у святой Імшы, якую ўзначаліў дэкан Пружанскага дэканату кс. Ян Саламон. Гамілію прамовіў кс. Яўген Эйсмант SAC.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.